Усяго патроху33

Сталіцы Беларусі

12 верасня адзначаецца свята беларускай сталіцы. Мінск у свядомасці беларусаў стала займае месца галоўнага гораду краіны. Аднак так было не заўсёды.

12 верасня адзначаецца свята беларускай сталіцы. Мінск у свядомасці беларусаў стала займае месца галоўнага гораду краіны. Аднак так было не заўсёды.

Толькі ў 20 стагоддзі на званне сталіцы Беларусі прэтэндавала адразу некалькі гарадоў. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР. Адбылося гэта ў Мінску, які на той момант з’яўляўся адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху. Як горад, які знаходзіўся прыкладна ў цэнтры тэрыторыі, населенай беларусамі, стаў першай сталіцай сучаснай беларускай дзяржавы. Сталіцай БНР Мінск прабыў нядоўга. Ужо 1 студзеня 1919 года адбылося абвяшчэнне ССРБ са сталіцай ў Смаленску. Аднак Смаленск пратрымаўся толькі чатыры дні. Ужо пятага студзеня Мінск зноў становіцца сталіцай – на гэты раз Беларусі Савецкай. Тым часам урад БНР, уцякаючы ад бальшавікоў, пераязджае ў Вільню, а затым у Гродна. Менавіта Гродна да верасня 1919 года лічыўся сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі. Там жа ствараўся і Першы Беларускі Полк. Тым часам Мінск зноў страціў сталічны статус. У лютым 1919 года ССРБ была аб’яднана з Літоўскай ССР, а новай сталіцай беларуска-літоўскай дзяржавы стала Вільня. Што праўда, ненадоўга. Толькі да 30 жніўня 1920 года, калі адбылося другое абвяшчэнне Беларусі Савецкай, на гэты раз як БССР, са сталіцай у Мінску. З таго часу горад нязменна застаецца галоўным горадам Беларусі.

Сталіцы Беларусі:

Мінск (сталіца БНР) – 25 сакавіка 1918 – снежань 1918

Смаленск (сталіца ССРБ) – 1 студзеня 1919 – 5 студзеня 1919

Мінск (сталіца ССРБ) – 5 студзеня 1919 – люты 1919

Гродна (сталіца БНР) – люты 1919 – верасень 1919

Вільня (сталіца ЛітБел ССР) – люты 1919 – жнівень 1920

Мінск (сталіца БССР) – 30 жніўня 1920 – 19 верасня 1991

Мінск (сталіца РБ) – ад 19 верасня 1991 года.

Алесь Пілецкі

Каментары3

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання12

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць