Эканоміка

Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўрасаюза скараціўся на чвэрць

Па выніках пяці месяцаў бягучага года знешні гандаль таварамі Рэспублікі Беларусь адстае ад паказчыкаў 2021 года. Паводле звестак Белстата, у студзені-маі 2022 года тавараабарот Беларусі скараціўся на 6,5% і склаў 28 252,8 млн даляраў. У мінулым годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 30 213,9 млн даляраў, піша газета «Белорусы и рынок».

Экспарт тавараў паменшыўся на 4,4% і склаў 13 974,1 млн даляраў (у студзені-маі 2021 года — 14 616,4 млн даляраў).

Імпарт скараціўся на 8,5% — да 14 278,7 млн даляраў (у 2021 годзе — 15 597,5 млн дал.).

Сальда па выніках студзеня-мая 2022 года аказалася адмоўным (—304,6 млн даляраў), але зменшылася ў параўнанні з мінулым годам (—981,1 млн даляраў).

Экспартныя пастаўкі ў краіны СНД і ЕАЭС у грашовым выражэнні выраслі ў параўнанні з 2021 годам, пра што сведчаць абноўленыя статыстычныя звесткі. Але гэты рост шмат у чым сфармаваны за кошт павелічэння экспарту ў Расію.

Тавараабарот з краінамі па-за СНД у студзені-маі бягучага года склаў 10 030,7 млн даляраў (—18,9% да ўзроўню мінулага года), экспарт — 5 266,5 млн даляраў (—15%), імпарт — 4 764,2 млн даляраў (—22,8%).

У студзені-маі 2022 года тавараабарот Беларусі і краін Еўрасаюза склаў 4 697,3 млн даляраў (—25% да ўзроўню 2021 года). Экспарт скараціўся на 21% — да 2 904,2 млн даляраў, імпарт упаў на 30,8% — да 1 793,1 млн даляраў.

У першым квартале 2022 года беларускі таварны экспарт прадэманстраваў рост у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года (8 725,9 млн даляраў супраць 8 313,4 млн даляраў). Але затым пастаўкі на знешні контур пачалі прасядаць і па выніках пяці месяцаў можна назіраць скарачэнне экспарту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла6

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць