Грамадства

ВНУ завяршаюць прыём дакументаў на бюджэт

ВНУ сёння завяршаюць прыём дакументаў на бюджэтныя месцы.

Сёлета дакументы на бюджэтныя месцы ў ВНУ можна было падаць з 18 па 24 ліпеня. З 25 ліпеня па 2 жніўня ў ВНУ пройдуць унутраныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 4 жніўня. Далей ідзе этап дадатковага набору на навучанне за кошт сродкаў бюджэту з 5 па 7 жніўня.

Прыём дакументаў на платную форму навучання будзе доўжыцца да 8 жніўня. Абітурыентам, якія паступаюць на платную аснову і здаюць уступныя іспыты, дакументы трэба падаць да 24 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 10 жніўня. Гэта тычыцца асноўнага блока спецыяльнасцяў.

На сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на дзённую форму навучання прыём дакументаў завершыцца 26 ліпеня, уся працэдура працягнецца да 10 жніўня. На завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю дакументы будуць прымаць з 15 лістапада да 5 снежня.

Для спецыяльнасцяў сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт прадоўжыцца да 26 ліпеня, уся працэдура завершыцца 10 жніўня.

Усяго ВНУ сёлета плануюць прыняць каля 53,5 тысячы абітурыентаў: на бюджэтную форму — больш за 27,7 тысячы чалавек, на платную — больш за 25,5 тысячы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвілін адказваў на пытанне, чый Крым. Але адказу не даў

Бабарыка тры хвілін адказваў на пытанне, чый Крым. Але адказу не даў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвілін адказваў на пытанне, чый Крым. Але адказу не даў

Бабарыка тры хвілін адказваў на пытанне, чый Крым. Але адказу не даў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць