Усяго патроху22

З вальера ў Віцебскім раёне выпусцілі ў прыроду 40 высакародных аленяў

У Летчанскім лясніцтве Віцебскага лясгаса сёння мелі выпусціць на волю амаль 40 высакародных аленяў, паведаміла БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

У лістападзе мінулага года ў Летчанскае лясніцтва ўпершыню завезлі 35 асобін высакароднага аленя. Сярод іх было 9 самцоў і 26 самак. Іх закупілі ў заводчыка ў Мёрскім раёне. Для замацавання на месцы маладому статку выдзелілі «жылплошчу», дзе аленям было камфортна і прасторна. Тут рагатых перасяленцаў перыядычна падкормлівалі збожжам і сенам. Кантакт з чалавекам імкнуліся мінімізаваць, каб алені не сталі ручнымі.

Сёння статак, які за гэты час папоўніўся трыма малымі аленянятамі, выпусцілі на волю.

Дарослыя і асабліва маладыя асобіны, якія прывыклі да гэтай мясцовасці, не адыдуць далёка ад новага арэала і маюць заняць сваю нішу ў мясцовай дзікай прыродзе. Для іх работнікі лясніцтва на зімовы перыяд установяць кармушкі і будуць перыядычна класці туды корм.

Усяго ў Віцебскай вобласці, паводле звестак вясновага ўліку, налічваецца 7,3 тыс. асобін высакароднага аленя, больш за 13,3 тыс. ласёў і 20,6 тыс. казуль.

Як расказаў вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Дзмітрый Дзіковіч, у паўночным рэгіёне ў перспектыве плануюць зраўняць пагалоўе аленяў і ласёў. Гэта дапаможа пашырыць відавую разнастайнасць жывёл у лясах Віцебшчыны і будзе садзейнічаць развіццю паляўнічага турызму.

Каментары2

  • Міхась
    28.07.2022
    Што маем - не шануем, а страціўшы - галосім.
    - Цягаем ланяў і польскіх конікаў, а нашых палескіх конікаў засталося менш за 100 асобін.... Ды і традыцыйная беларуская чырвоная карова, пра якую пісаў яшчэ Аркадзь Смоліч, можа знікнуць.
    Было б добра па прыкладзе Брытаніі стварыць у нас аналаг RBST (Фонд абарыгенных пород Вялікабрытаніі) для захавання традыцыйных для Беларусі абарыгенных парод і іх унікальнага генатыпу.
  • Тварог
    28.07.2022
    Вось ваўкі нейдзе радуюцца. Кажуць адно аднаму, маўляў, цяпер перазімуем, брат !

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць