Усяго патроху

Каляндар дачніка: пра што варта не забыцца ў агародзе ў жніўні

Жнівень у агародзе — месяц прыемных выпрабаванняў. Ураджай гародніны і садавіны парадуе дачнікаў не менш, чым квітнеючыя клумбы. Але варта праверыць, ці не забыліся вы нешта зрабіць, піша Onet.pl.

Ёсць самыя звычайныя жнівеньскія працы: паліў, праполка, уборка ўраджаю, догляд за газонамі ці пасадкі. Але ці не забыліся вы пра нешта?

Кветкі ў жніўні

Не забывайцеся рэгулярна праполваць клумбы і кветнікі і паліваць расліны. Лепш за ўсё рэгулярна выдаляць адцвілыя кветкі, каб аблегчыць нагрузку на расліны.

У жніўні таксама варта абрэзаць лаванду і водныя расліны, якія паспелі моцна разрасціся.

Угнаенне:

  • падкарміце аднагадовыя кветкі комплексным угнаеннем,
  • а вось шматгадовыя расліны не варта ўгнойваць азотнымі ўгнаеннямі.

Раздзяліце і перасадзіце квітучыя шматгадовыя расліны, каб яны паспелі ўкараніцца да зімы.

Што рабіць у агародзе ў жніўні?

  • Пасадзіце расаду двугадовых раслінаў, такіх як братачкі, незабудкі або цудоўныя мальвы.
  • Пасадзіце цыбульныя кветкі, якія будуць расці восенню і зімой: познацветы, насенне крокусаў, вясновыя лілеі, пралескі і нарцысы.
  • Збярыце насенне для пасеву ў наступным годзе.
  • Рассадзіце такія расліны, як верас. Рассадзіць півоні можна ў другой палове месяца.
  • Таксама можна раздзяліць гваздзікі, касачы, бэз, шалфей і фіялкі.
  • Пасадзіце флянсы вечназялёных кустоў, барбарыса і астраліста.

Дрэвы і кусты — спіс працы на жнівень

  • Падстрыжыце жывыя загарадзі — гэта апошні месяц для такой працы.
  • Укараніце паўадраснявелыя чаранкі.
  • Высадзіце хваёвыя дрэвы і кусты, а таксама вечназялёныя кусты ў другой палове месяца.
  • Размножце хваёвыя дрэвы чаранкамі. Аднагадовыя парасткі можна ўкараняць.
  • Падтрымайце пладовыя дрэвы, моцна абцяжараныя пладамі. Для гэтага пастаўце апоры і падвяжыце галінкі.
  • Пасля збору пладоў абрэжце вішні, чарэшні, слівы і раннія гатункі грушы.
  • Абрэжце галіны пладаносных дрэў, каб плады атрымлівалі як мага больш святла.
  • Пасля збору ўраджаю парэчак і агрэсту таксама абрэжце іх.

Іншыя працы ў агародзе ў жніўні

У жніўні можна пасеяць даволі шмат гародніны і траў, якія дадуць ўраджай восенню. У гэты час таксама можна пасеяць некаторыя на вясну.

Высаджвайце і перасаджвайце клубніцы — лепш рабіць гэта раз у тры гады. Але не варта саджаць клубніцы там, дзе раслі памідоры.

Для маліны, якая пладаносіць раз у год, абрэжце парасткі, якія ўжо адпладаносілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць