Усяго патроху

Не такі Крым страшны, як яго малююць

Газэта «Беларусь сегодня» 21 ліпеня на першую паласу вынесла матэрыял пра адпачынак у Крыме. Аўтарка матэрыялу Алена Нікольская цягам усяго артыкулу апэлюе да Інтэрнэту, неназваных расейскіх газэтаў і свайго знаёмага, пішучы пра страшэнную дарагоўлю крымскага адпачынку. Не па кішэні, маўляў, простаму беларусу, «звыкламу да сьціплых выдаткаў на адпачынак», жытло ад 30 да 300 тыс. рублёў, просьценькія абеды па 16 тыс., экскурсіі ад 24 да 100 тысячаў. У выніку аўтарка патрыятычна рэзюмуе: «Лепш за ўсё – на Браслаўскія азёры. Таньней і прыемней!» Гэтая публікацыя зачапіла нашага чытача Паўла Абрамовіча, які толькі што вярнуўся з Таўрыі.

Газэта «Беларусь сегодня» 21 ліпеня на першую паласу вынесла матэрыял пра адпачынак у Крыме. Аўтарка матэрыялу Алена Нікольская цягам усяго артыкулу апэлюе да Інтэрнэту, неназваных расейскіх газэтаў і свайго знаёмага, пішучы пра страшэнную дарагоўлю крымскага адпачынку. Не па кішэні, маўляў, простаму беларусу, «звыкламу да сьціплых выдаткаў на адпачынак», жытло ад 30 да 300 тыс. рублёў, просьценькія абеды па 16 тыс., экскурсіі ад 24 да 100 тысячаў. У выніку аўтарка патрыятычна рэзюмуе: «Лепш за ўсё – на Браслаўскія азёры. Таньней і прыемней!»

Гэтая публікацыя зачапіла нашага чытача Паўла Абрамовіча, які толькі што вярнуўся з Таўрыі.

«Цэны, якія растуць не па днях, а па гадзінах, – гэта мана. Беларусы, як і ўсе эўрапэйцы, даўно навучыліся пралічваць усё наперад, і ніхто не паедзе сёньня за сьвет, ня ведаючы сытуацыі і ўмоваў адпачынку», – зазначае Павал. Абрамовічы здымалі кватэру з усімі выгодамі за 15 хвілінаў хады ад мора. Каштавала гэта 15 даляраў з чалавека за суткі. «Варта растлумачыць, што кошты на жытло тут узрастаюць у сэзон – жнівень–верасень, але гэта не характэрна для ўсяго летняга пэрыяду. Таму той, хто захоча таньней, можа абраць для адпачынку пачатак лета, калі жытло ўдвая таньнейшае».

Ня мела нараканьняў сям’я сп. Абрамовіча і да харчаваньня: «Прадукты ў крамах калі не таньнейшыя, то й не даражэйшыя за нашы. Вельмі прыстойны асартымэнт малочных прадуктаў, кілбасаў. Увогуле тут асартымэнт прадуктаў шырэйшы, чым беларускі, і фасаваньне разнастайнае». Харчаваліся Абрамовічы ў гарадзкой кавярні, у сталоўцы санаторыю «Крым», і паўсюль іх прыемна ўражвалі як памеры порцыяў (як зьесьці!), іх добры смак, так і цэны – зусім не жахлівыя, як палохаюць свае ды расейскія мэдыі. Добры абед на чатырох чалавек абыходзіўся ім у пераліку ў 12–16 тыс. рублёў. Да слова, гарбату тут прапануюць «вялікую» і «малую» – 0,5 і 0,2 л адпаведна. Пляшка белага нефільтраванага піва таксама цешыць непараўнальным зь беларускімі коштам – каля тысячы рублёў.

Не падаўся занадта дарагім і актыўны адпачынак – гадзіна ў дэльфінарыі на тэрыторыі санаторыю «Крым» для дарослых каштуе 9 тыс., для дзяцей да 7 гадоў бясплатна. Экскурсія па партэіцкай бухце каштавала даросламу крыху больш за 11 тыс., для дзяцей да 7 гадоў ізноў жа бясплатна. Той жа пляжны парасон можна нядорага набыць на месцы – гэта будзе выгадней, чым штодня браць на пракат.

«Турагенцыі ды Інтэрнэт даюць вычарпальную інфармацыю пра месцы адпачынку, і кожны мае магчымасьць сплянаваць свой адпачынак згодна з уласнымі патрабаваньнямі і фінансавымі магчымасьцямі. Мы адпачылі акурат на тую суму на якую і разьлічвалі, у гэтым абышлося безь сюрпрызаў» – падкрэсьлівае П.Абрамовіч.

Артыкул, зазначае Павал, патыхае выразнай дзяржзамовай на стварэньне нэгатыўнага вобразу Ўкраіны. «Але, пры ўсіх патрыятычных пачуцьцях, беларускія азёры не заменяць тым беларусам, што едуць у Крым, марскога клімату і гораў, – цьвердзіць ён і дадае: – Мы і абралі Крым, пасёлак Партэіт, з тым, каб прагрэць дзяцей. Чаго ня зробіш тут».

Ад сябе дадамо інфармацыю, атрыманую ад турагенцыі «Цэнтар-курорт». Кошт пражываньня на базах адпачынку «Слабодка» і «Золава» на Браслаўскіх азёрах складае ад 14 690 да 32 600 руб. з чалавека за суткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць