Літаратура

Вершы Якуба Коласа пераклалі на мальтыйскую мову

Філолаг з Мальты Яна Псайла, якая прафесійна займаецца славянскімі мовамі, пераклала на мальтыйскую некаторыя творы Якуба Коласа, піша «Звязда». А яшчэ раней па-мальтыйску загаварыў Францыск Скарына.

Перакладчыца Яна Псайла

З творчасці Францыска Скарыны Яна Псайла падрыхтавала на мальтыйскую мову пераклад урыўка з ягонай прадмовы да кнігі «Юдзіф». А сёлета яна надрукавала свае пераклады на мальтыйскую вершаў Якуба Коласа «Не бядуй!» і «Родныя вобразы».

Пераклад першага твора надрукаваны ў 2022 годзе ў № 41 часопіса-штогодніка Мальтыйскага ўніверсітэта «Лехен іль-Мальці», а пераклад другога — у штодзённай газеце Мальты «іт-Торча» 4 снежня 2022 года.

У Беларусі верш Якуба Коласа на мальтыйскай мове неўзабаве пабачыць свет у анталогіі верша Якуба Коласа «Родныя вобразы» на мовах народаў свету».

Яна Псайла — расіянка родам з Томска, яе дзявочае прозвішча Кірыенка. Выпускніца факультэта замежных моў Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта, яна з 2004 года жыве на Мальце і вывучыла мясцовую мову так добра, што сама піша на ёй вершы і шмат перакладае на мальтыйскую з паэзіі славянскіх народаў. Сярод яе здабыткаў — перастварэнне на мальтыйскую мову твораў Адама Міцкевіча і Тараса Шаўчэнкі.

Мальтыйская мова — афра-азіяцкая мова семіцкай групы, што паходзіць ад познесярэднявечнай сіцылійскай арабскай мовы з уплывам раманскіх. На Мальце яна з'яўляецца афіцыйнай мовай разам з англійскай. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць