Папа Францішак паведаміў, што яго папярэднік 95-гадовы Бенедыкт XVI вельмі хворы, і заклікаў маліцца за яго.

Фота: AP/Andrew Medichini, File
«У апошнія некалькі гадзін стан Бенедыкта XVI пагоршыўся з-за сталага ўзросту, ён знаходзіцца пад наглядам дактароў», — гаворыцца ў паведамленні Ватыкана.
Бенедыкт XVI займаў пасаду Папы з 2005 па 2013 гады і пакінуў яе з-за дрэннага стану здароўя.
Каментары