Свет

Генерал, якога знялі пасля няўдач ва Украіне, узначаліў штаб Сухапутных войск

Генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін прызначаны начальнікам Галоўнага штаба сухапутных войск Узброеных сіл.

Генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін прызначаны начальнікам Галоўнага штаба сухапутных войскаў, сцвярджае РБК са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны Расеі. Афіцыйна аб прызначэнні Лапіна на новую пасаду не паведамлялася. Прыхільнікі вайны супраць Украіны абвінавачвалі яго ў ваенных памылках.

Лапін быў камандуючым Цэнтральнай ваеннай акругай Расіі, а падчас ўварвання ва Украіну стаў камандаваць групай «Цэнтр». 4 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Пуцін прысвоіў яму званне Героя Расіі — за «мужнасць і гераізм». Расейскія ўлады не ўдакладнялі, чым менавіта вызначыўся генерал-палкоўнік на вайне супраць Украіны.

Увосень ягонае прозвішча перастала фігураваць у вайсковых зводках — тады на першы план выйшаў камандуючы аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў Сяргей Суравікін. А Лапін трапіў пад агонь крытыкі з боку галоўных прыхільнікаў вайны — Рамзана Кадырава і Яўгена Прыгожына.

Менавіта на Лапіна яны і некаторыя ваенныя блогеры ўскладалі адказнасць за няўдачы на фронце. Кадыраў называў генерала «бездарам» і абвінавачваў у адступленні ад горада Лімана.

Лапін прабыў камандуючым групоўкай «Цэнтр» да канца кастрычніка, пасля чаго расійскія СМІ паведамілі пра яго сыход. У лістападзе было афіцыйна абвешчана, што на пасадзе камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі яго змяніў генерал-маёр Аляксандр Лінькоў.

У генерала і да Украіны быў вайсковы досвед-у 2017 годзе 59-гадовы Лапін быў начальнікам штаба групоўкі расійскіх войскаў у Сірыі, у лістападзе таго ж года ўзначаліў камандаванне Цэнтральнай вайсковай акругі, а з кастрычніка 2018 года да студзеня 2019 года кіраваў групоўкай войскаў у Сірыі, нагадвае РБК.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем12

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію9

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць