Меркаванні

Чыноўніца Мінздароўя пра грып: «Ніякай катастрофы няма»

«Мы кожны год адзначаем такі эпідэміялагічны ўздым. Сёлета гэта адбылося трохі раней, у сувязі з надвор’ем».

«Мы кожны год адзначаем такі эпідэміялагічны ўздым. Сёлета гэта адбылося трохі раней, у сувязі з надвор’ем. Але мы да яе гатовыя. Ніякіх катастроф няма. Сітуацыя цалкам кантралюецца»,
- заявіла начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч, каментуючы 3 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску сітуацыю з захворваннямі на грып і ВРВІ ў Беларусі.

«Сітуацыя па смяротнасці ад інфекцыйных захворванняў не перавышае парог мінулага года. На сёння мы адзначаем, што памяншаецца і цяжар захворванняў, і колькасць хворых, якім патрэбна больш інтэнсіўная тэрапія.

Так, ёсць высокі ўзровень захворвання. Гэта праблема, якая ёсць ва ўсім свеце, і мы безумоўна былі да яе гатовыя. Міністэрства аховы здароўя са свайго боку зрабіла ўсё магчымае, каб медыцынская дапамога, якая насельніцтву будзе аказвацца, праводзілася ў поўным аб’ёме.

Наконт праблемы недахопу масак у аптэках Людміла Жылевіч сказала:

«Можа я такая не распешчаная, каб купляць маску ў аптэцы. Калі ў вас ёсць такая магчымасць, купляйце, але яе абсалютна свабодна можна зрабіць самому з марлі. Масак патрэбна шмат, бо праз кожныя 4 гадзіны яе трэба памяняць, пасціраць і высушыць.

Я сёння прачытала прэсу, і ўбачыла, як шмат увагі мы надалі маскам. Гэта не той прадмет, які мы павінны абмяркоўваць. Гэта асабістае пытанне кожнага. Вы можаце проста хустачкай абвязацца. Кожны чалавек выбірае сам: хтосьці захварэлы апранае маску, тым самым клапоціцца пра людзей навокал. Хтосьці здаровы апранае маску, каб не мець кантакту з паветрана капежнай інфекцыяй. Гэта справа грамадзяніна і правіла добрага тону».

На іншыя пытанні пра грып, у тым ліку свіны, Людміла Жылевіч адмовілася адказваць, бо гэта не было тэмай прэс‑канферэнцыі.

Усе матэрыялы па тэме эпідэміі грыпу

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць