Грамадства

Прыкметная акцыя на Дзень Волі прайшла ў Батумі

25 сакавіка ў грузінскім Батумі адбылася вялікая акцыя да Дня Волі, рэпартаж з яе апублікавала «Радыё Рацыя».

Распачалася акцыя шэсцем па цэнтральнай вуліцы Абашыдзэ і завяршылася на Плошчы Еўропы. На акцыі гучалі прамовы прадстаўнікоў беларускай дыяспары, прагучалі віншаванні з Днём Волі ад Святланы Ціханоўскай, Івонкі Сурвілы, ваяроў з Палка Каліноўскага, Зянона Пазняка.

«Мы, беларусы, мусім вярнуць сваю дзяржаву, волю, незалежнасць і вярнуцца самі з турмаў, эміграцыі і з-пад страху. Спадзяваюся, што хутка мы будзем святкаваць гэтую дату не толькі на чужыне, але і ў родных гарадах: Мінску, Брэсце, Гродне!» — сказаў падчас мітынгу прадстаўнік Беларускай дыяспары Аджарыі ў Каардынацыйнай радзе Раман Кісляк.

Выступіў на мітынгу і прадстаўнік украінскай грамады ў Батумі Аляксей Севярыненка: «Я лічу, што наша барацьба супольная. Мы маем агульнага ворага і мы маем агульную мэту. Калісьці даўно ў мяне ўзнікла думка: а што было б, калі б гістарычна перамагла не Масковія, якую мы цяпер ведаем як Расію, а Вялікае Княства Літоўскае? І мне здаецца, што неўзабаве мы гэта пабачым на ўласныя вочы!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць