Грамадства

Арганізатар моладзевага летніка пад Белаазёрскам Юрась Губарэвіч асуджаны на 10 сутак

8 жніўня суд Бярозаўскага раёну асудзіў арганізатара летніка «Рух добрай волі», кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрася Губарэвіча на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычына -- выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.

8 жніўня суд Бярозаўскага раёну асудзіў арганізатара летніка «Рух добрай волі», кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрася Губарэвіча на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычына -- выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.

Летнік «Рух добрай волі» праходзіў 3--6 жніўня. Каля пяці дзясяткаў хлопцаў і дзяўчат з розных партыяў і арганізацый зладзілі вандроўку па маляўнічых мясьцінах Белаазёршчыны (Бярозаўскі раён). Ля аднаго з азёраў яны і паставілі намёты.

«Мэта вандроўкі – інфармаваньне навакольнага насельніцтва пра сытуацыю ў краіне (мы распаўсюдзілі 1000 асобнікаў газэты "Газэта для вас") і добраўпарадкаваньне мясьцін Белаазёршчыны», -- патлумачыў сэнс летніка Юрась Губарэвіч журналістам і цікаўным.

Перад удзельнікамі летніка выступіў бард Зьміцер Бартосік і гурт «Парасон», былі наладжаныя розныя спартовыя спаборніцтвы мі сяброўскія вечарыны.

Міліцыя імкнулася перашкодзіць удзельнікам летніка. Празь дзень у ягоных удзельнікаў былі перапісаныя пашпартныя зьвесткі, не пусьцілі ў летнік моладзь БНФ, што хацела далучыцца да вандроўнікаў.

Юрася Губарэвіча затрымалі ў суботу 5 жніўня і адвезьлі ў суд. Але там ён запатрабаваў адваката, і разгляд справы перанесьлі на 8 жніўня. «Я думаю, што яны проста хацелі пасадзіць мяне на пару сутак», -- выказаў тады журналістам здагадку Юрась Губарэвіч. Ён памыліўся – суд адмераў 10 сутак. Пра гэта нам паведамілі расхваляваная жонка Юрася. Калі мы затэлефанавалі, яна рыхтавала мужу перадачу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць