Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем, паведамляе БАЖ.
Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка пасля ператрусу ў яго доме ў Вілейцы.
27 сакавіка стала вядома, што Аляксандра Манцэвіча перавялі ў жодзінскую турму. Пасля Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».
Аляксандр Манцэвіч — неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.
Улетку 2021 года міліцыя ўжо прыходзіла з ператрусам у памяшканне рэдакцыі і ў дом галоўнага рэдактара.
Праваабаронцы патрабуюць:
• неадкладнага вызвалення Аляксандра Манцэвіча і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;
• адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструмента ціску на свабоду выказвання меркавання ці іншыя правы і свабоды;
• неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі ўлады»
-
У Мінску да Новага года паставяць незвычайную сцэну-піраміду. У чым яе асаблівасць?
-
У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА
-
«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры
Каментары