Грамадства

МАРГ падлавіў «Е-дастаўку» на несумленнай канкурэнцыі

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвінаваціла «Е-дастаўку» ў несумленнай канкурэнцыі. Кампанію могуць пакараць вялікім штрафам.

Паведамляецца, што ў маі 2021 года ў эфіры аднаго з тэлеканалаў і на YouTube была размешчаная рэклама анлайн-гіпермаркета «Е-дастаўка» (ЗАТ «інтэрнэт-крама Еўраопт»), у якой параўноўваліся цэны ў «Е-дастаўцы» і іншых гандлёвых сетках на падставе даных сэрвісу параўнання цэн Infoprice.by.

Звярталася ўвага на тое, што цэны ў анлайн-краме, напрыклад, «у сярэднім на 30% ніжэйшыя, чым у канкурэнтаў», «за падгузнікі ў іншых крамах можна пераплаціць да 46% у параўнанні з «Е-дастаўкай», а таксама, што «Е-дастаўку» выбіраюць усе».

У ходзе антыманапольнага расследавання МАРГ было ўстаноўлена, што сцвярджэнні аб перавагах інтэрнэт-крамы, параўнанне ўзроўню цэн з гандлёвымі сеткамі — канкурэнтамі не ўяўляецца магчымым аб'ектыўна праверыць, а анлайн-гіпермаркетам не прадстаўленыя доказы дакладнасці інфармацыі з рэкламы.

Акрамя таго, спасылаючыся на даныя сэрвісу параўнання цэн Infoprice.by, кампанія не звяртае ўвагу на асаблівасць крыніцы інфармацыі: сэрвісам па змоўчванні аналізуецца толькі «топ-500» тавараў. Адсутнасць такой агаворкі, на думку МАРГ, можа стварыць у спажыўцоў памылковае ўражанне пра тое, што ў рэкламе параўноўваецца ўзровень цэн на ўвесь асартымент тавараў гандлёвых сетак.

У выніку некарэктнае параўнанне анлайн-гіпермаркета з канкурэнтамі на сваю карысць прызнанае МАРГ несумленнай канкурэнцыяй.

МАРГ нагадвае, што несумленная канкурэнцыя цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 10% ад сумы гадавой выручкі (артыкул 13.33 КаАП). Меру адказнасці для парушальніка вызначыць суд.

Кампаніі таксама будзе выдадзенае прадпісанне аб спыненні несумленнай канкурэнцыі, гаворыцца ў паведамленні.

Выручка інтэрнэт-крамы «Еўраопт» у мінулым годзе склала 452 млн рублёў (у 2021 годзе — 319 млн), значыць, ёй пагражае штраф да 45 млн рублёў або да 32 млн, калі суд будзе лічыць выручку 2021 года, палічыў партал «Зеркало».

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА»7

Галіне Казіміроўскай ужо сабралі больш за 10 тысяч еўра на змаганне з анкалогіяй2

Прэзідэнт Канарскіх астравоў адмаўляецца прымаць круізны лайнер з хантавірусам, хоць Іспанія дала згоду

У сваякоў кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду праходзяць ператрусы4

Мінчанін Слава Пушка хоча, але не можа паваяваць за Расію. І просіць скінуцца яму на замену пашпарта, каб дабрацца да фронту39

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць