Грамадства66

Вясноўца Валянціна Стэфановіча накіравалі ў калоніі на чыстку кабеляў

У магілёўскай калоніі № 15 цяпер адбывае пакаранне праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч. Паводле крыніцы «Радыё Свабода», Валянціна Стэфановіча накіравалі працаваць на ачыстку кабеляў. Гэта праца вельмі шкодная, а плацяць за яе лічаныя капейкі.

Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15 

Былы вязень ПК № 15 пад Магілёвам Аляксей, якому таксама давялося працаваць «на дратах», падрабязней расказаў пра гэтую працу.

«Чысцяць дрот ад ізаляцыі нажамі. Гэта нязручна, небяспечна, але што зробіш? Іншага інструменту не выдаюць.

Робы, у якую можна было б пераапрануцца, каб не запэцкацца на такой працы, не выдаюць. Шукаць даводзіцца самому за цыгарэты альбо купляць у турэмнай краме за асабістыя грошы. Не знайшоў — нікога не турбуе. Звычайную форму выдаюць адну на год, і калі ты сапсуеш яе «на промцы» за два тыдні, дык гэта твае праблемы.

Раз на тыдзень выдаюць рабочыя рукавіцы, але іх хапае на два-тры дні, а далей выкідай. Таму ад працы голымі рукамі шмат драпін і нават моцных парэзаў.

Яшчэ непрыемны ўспамін — бойкі за драты паміж вязнямі. Ім даюць жорсткія планы, а драты бываюць розныя. Прыдатныя і не вельмі прыдатныя для ачысткі. І вось як прывозяць на тачцы кучу тых дратоў, некаторыя пачынаюць сапраўдную бойку за тое, каб выхапіць сабе лепшыя. Прычым больш люта б’юцца за «лепшую долю» тыя, хто ў размовах называў гэтую працу «нявольніцкай» і гучней за ўсіх абураўся ўмовамі працы», — прыгадаў былы палітзняволены.

Паводле Аляксея, ачыстка кабеляў ад ізаляцыі вельмі шкодная для здароўя, асабліва, калі размова ідзе пра ачыстку дроту са свінцу. 

Аляксей кажа, што атрымліваюць на гэтай працы прыкладна 1,5 рубля за месяц. «Гэтага хапае роўна на дзве пары рукавіц».

Нагадаем, намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, які адбывае пакаранне ў ПК № 15 пад Магілёвам, асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі. Ягоны калега па «Вясне», лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў калоніі № 9 у Горках. Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў зняволення.

Каментары6

  • Kastusik
    01.06.2023
    Навошта увогуле працаваць? Спачатку даеце згоду на працу, а потым скардзяцца 1,5 руб заробку i умовамi працы... Лепш адразу на ПКТ... Выбор трэба рабiць, хоць ее i вельмi цяжкi...
  • mikola
    01.06.2023
    Trymaisja ! Ja pamjataiu jak vy use mne dapamagali(1996)......
  • дочка Максима Дизайнера
    02.06.2023
    я гэта рабіла ў дзяцінстве

    а ён што - беларучкай рос?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць