Грамадства

У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі адразу трох чалавек. Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па «народным» артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі», Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў «хатняй хіміі», а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў «хіміі». Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для апошняга тры гады калоніі, пра гэта піша «Вясна».

Па справе адбылося адно пасяджэнне. На ім пракурор паспеў запрасіць для палітвязняў тэрміны.

Галіна Смірнова ўтрымлівалася пад вартай з 24 сакавіка 2023 года. Жыхара Бабруйска Андрэя Сініцу затрымалі раніцай 10 сакавіка 2023 года пасля ператрусу. Адразу яго асудзілі да 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля якіх на волю ён ужо не выйшаў. 

Палітзняволеных Галіну і Андрэя пасля абвяшчэння прысуду вызвалілі ў зале суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна8

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў7

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам54

Бяляцкі сустрэўся з Коўлам1

У Беларусі ўжо +30°С

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна8

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць