Культура2

Дзевяць месцаў, дзе можна адсвяткаваць Купалле на гэтых і наступных выходных

Набліжаецца галоўнае дахрысціянскае летняе свята, прысвечанае сонцу і пошуку папараць-кветкі. Купалле, дарэчы, хоць і паганскае ў аснове сваёй свята, але адзначаюць яго ў Беларусі двойчы: па грыгарыянскім календары 23-24 чэрвеня і па юліянскім — 7 ліпеня.

Фота ілюстрацыйнае: Беларускі дом у Варшаве

Датаў і месцаў святкавання беларускага Купалля сёння надзвычай шмат — як ніколі раней.

Reform.by сабраў для вас дзевяць самых цікавых лакацый у Беларусі ды іншых краінах. Запрашаем да ўдзелу ў старажытных рытуалах, што спрыяюць перамозе святла над цемрай!

У Беларусі

Гальшанскі замак

У суботу, 24 чэрвеня, Купалле будуць святкаваць ля сцен старажытнага Гальшанскага замка.

Адбудзецца канцэрт, пошук папараць-кветкі і пляценне вянкоў, варажба, карагоды ды танцы.

Таксама ў планах фітабар, фудкорты і кірмаш рамеснікаў, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны і, безумоўна, купальскае ачышчальнае вогнішча.

Вогненнае шоу таксама абяцаюць.

Пачатак свята: 24 чэрвеня, 19.00 (час усюды мясцовы). Кошт квітка — 10 рублёў (дарослы).

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту праводзіць свята 24 чэрвеня.

Акрамя традыцыйнай праграмы з вогнішчам, варажбой і пляценнем вянкоў, за асобную плату прапануюць лучны цір.

Адметнасцю праграмы стане шэраг майстраў-класаў па вывучэнні купальскіх песень, традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты і па дэкоры з травы.

Пачатак свята: 24 чэрвеня, 18.00. Кошт квітка — 12 рублёў (дарослы).

Парк інтэрактыўнай гісторыі «Вялікае княства Сула»

У парку Купалле адсвяткуюць з размахам: пачнуць з вечара 23 чэрвеня, а завершаць вечарам 25-га.

У першы дзень падчас начной праграмы (з 20:00 да 00:00) напояць зёлкавай гарбатай на пляцоўцы Славянскіх культаў і паварожаць на Капішчы. А таксама правядуць майстар-класы па купальскіх спевах, танцах, абрадавых гульнях і пляценні вянкоў.

Завершыцца вечар запальваннем вогнішча і заплывам на дракары па начной Суле.

24 і 25 чэрвеня адбудзецца дзённая праграма з 14.00 да 17.00.

Чакаюцца майстар-класы, карагоды і скокі праз вогнішча

Пачатак свята: 23 чэрвеня, 20.00. Кошт квітка — 30 рублёў (дарослы).

Музей «Дудуткі»

На Купалле ў Дудутках звычайна ладзяць Міжнародны open-air фолк-фэст «Свята Сонца».

Традыцыйнымі складнікамі фестывалю, які пройдзе 24-25 чэрвеня, сталі вялікі канцэрт на адкрытым паветры, у якім прымуць удзел Trubetskoy, Іван Кірчук, Plemя, Рокаш, Alcyona, Акваморта, Frozen garden, «Росквіт», Special guest, і фестываль вогненнага шоу. Акрамя таго, два дні на фестывалі будуць працаваць розныя лакацыі.

Падрабязны расклад можна паглядзець тут.

Пачатак свята: 24 чэрвеня, 11.00 і 25 чэрвеня, 10.00. Кошт квітка — ад 60 да 20 рублёў (дарослы).

У Польшчы

Варшава / 24 чэрвеня

24 чэрвеня беларусаў Варшавы запрашаюць сустрэцца на беразе Віслы.

Разыначка вечара — спяванне песняў разам з Купалаўцамі ды танцы пад апекай найлепшых профі. Не абыдзецца свята без пляцення вянкоў ды шукання папараць-кветкі.

Таксама зладзяць латарэю, фотасесію і конкурс на найлепшы нацыянальны строй.

З боку арганізатараў абяцаюць ненавязлівую, але эфектную тэматычную канцэртную праграму, а ў канцы — вольны мікрафон.

Інфармацыя пра час і праграму тут.

Вольны ўваход на пляж (Praska Plaża Miejska) з боку вуліцы Ратушавай.

Варшава / 1 ліпеня

Сучасны фармат святкавання Купалля прапануюць на фестывалі «Купалле — ад батлейкі да рэйву», які адбудзецца ў Варшаве на гарадскім возеры ў ноч з 1 на 2 ліпеня.

Гэты музычны фестываль прызначаны для ўсёй сям’і: ад дзяцей да аматараў тэхна.

Для самых стойкіх абяцаюць 18 гадзін выдатнай музыкі без перапынку (Campderschein. Belarus Outside Sound System, Karma and Shoom.records). 

Для дзяцей арганізуюць гульнявую зону.

Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый Польшчы. Маркет і фудкорт. Спакойная прастора для ёгі. Займальныя спевы і танцы вакол вогнішча.

Партнёры фестывалю: Беларускі моладзевы хаб. German Marshall Fund. Беларуская Рада культуры. 

Пачатак свята: 1 ліпеня 14.00, заканчэнне 2 ліпеня 8.00. Кошт — данаты ад 20 зл.

Беласток

На найбліжэйшых выходных, 24 і 25 чэрвеня, беларусы Беластока клічуць святкаваць Купалле разам з музычна-тэатральным гуртком «Беларусікі» на беразе возера Biale каля Аўгустова.

Чакаецца выступ «Беларусікаў», традыцыйныя песні і танцы, гульні, сапраўднае купальскае вогнішча. Просяць браць намёты, спальнікі і дыванкі.

На трансфер аўтобусам (Беласток — Аўгустоў 23.06 18:00; Аўгустоў — Беласток 25.06 17:00) просяць зарэгістравацца загадзя альбо паведаміць пра свой удзел праз тэлеграм.

Кошт: 12 злотых за месца на кожную машыну; 12 злотых за месца на намёт; 10 злотых з дарослага за дзень. Дзецям да 12 гадоў — бясплатна.

У Чэхіі

Прага

Суполка «Пагоня» і Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе запрашаюць беларусаў Чэхіі адсвяткаваць Купалле ў суботу, 24 чэрвеня, каля сажалкі Hořejší rybník.

Фармат самы традыцыйны і дэмакратычны, таму просяць узяць намёты і ўсё неабходнае для сустрэчы свята і світання, напрыклад рэпеленты супраць кляшчоў і кветкі для пляцення вянкоў — іх можна пазбіраць па дарозе ад прыпынку каля чыгункі (на месцы святкавання кветак амаль не расце).

Пачатак свята: 24 чэрвеня, 19.00. Удзел бясплатны.

У Вялікабрытаніі

Лондан

У суботу, 24 чэрвеня, Англа-беларускае таварыства, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны, а таксама Беларуская каталіцкая місія распачнуць святкаванне Купалля службай у царкве Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа.

Пасля тэатралізаванага чытання п’есы Францішка Аляхновіча «Заручыны Паўлінкі» ў англійскім перакладзе і наведвання адмысловай выставы ў Скарынаўскай бібліятэцы распачнецца традыцыйнае святкаванне — з пляценнем вянкоў, упрыгожаннем купальскага кола, спевамі і скокамі праз вогнішча.

Просяць надзець беларускія нацыянальныя строі, браць з сабою пачастунак і напоі (акрамя моцных алкагольных). Будзе файна, калі прынесяце і кветачкі для пляцення вянкоў.

Пачатак свята: 24 чэрвеня, 15.00. Ахвяраванне ад 7 да 10 фунтаў.

Месца: сад Скарынаўскай бібліятэкі і Беларускай каталіцкай місіі, 37-39, Holden Road, Лондан.

У Нідэрландах

Гаага

Купалле на Паўночным моры, два дні.

Першы дзень, 30 чэрвеня — беларуская вячэра са стравамі нацыянальнай кухні і канцэрт класічнай музыкі «Музыка для Беларусі».

Другі дзень, 1 ліпеня — традыцыйны фестываль»Купалле на беразе Паўночнага мора». Пляценне вянкоў, варажба, кірмаш, майстар-клас па кераміцы і рарытэты ад беларускіх майстроў і мастакоў. Песні, танцы, культурная праграма для ўсёй сям'і. А на захадзе сонца — канцэрт гурта Naviband.

Падрабязней — тут.

Каментары2

  • Жвир
    23.06.2023
    Или же трусы наденьте, или крест снимите...
  • Kub
    23.06.2023
    Жвир, ...виг вам брмсок в финскую баню!

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане Беларусь афіцыйна стала членам ШАС7

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?10

Айцішнік за год не знайшоў працы ў Польшчы і едзе назад у Беларусь4

Кіраўнік МУС Польшчы не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю

Такер Карлсан анансаваў інтэрвʼю з Зяленскім

Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы

Курэйчык патлумачыў, у чым галоўная перавага Каардынацыйнай рады новага склікання над старым складам10

МЗС Арменіі скарыстала 3 ліпеня, каб яшчэ раз дапячы Лукашэнку4

Выйшаў на волю гродзенскі бізнэсмен, які ў 2020-м паскардзіўся на сілавікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Галоўнае
Усе навіны →