Грамадства1010

Лукашэнка падпісаў закон аб народным апалчэнні

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб народным апалчэнні. У дакуменце, як паведамляе БелТА, гаворыцца, што асноўная задача апалчэння — садзейнічаць органам унутраных спраў падчас ваеннага становішча і «абараняць уласнасць ад злачынных замахаў».

Апалчэнцы Ваўкавыскага раёна. Фота: Максім Гарлуковіч, агенцтва «Ваяр»

Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі народнае апалчэнне яшчэ ў маі мінулага года.

Паводле закона, народнае апалчэнне будзе стварацца з ліку добраахвотнікаў, якіх узброяць.

Асноўная яго задача — садзейнічаць тэрытарыяльным органам унутраных спраў у забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

Мясцовымі саветамі абароны народнае апалчэнне можа прыцягвацца і для іншых задач па забеспячэнні ваеннага становішча.

Забяспечвацца гэтае апалчэнне будзе за кошт мясцовых бюджэтаў, а таксама ахвяраванняў.

Колькасць апалчэнцаў у кожным раёне будзе залежаць ад колькасці ахвотных і задач, якія ім ставяць.

Пры скасаванні ваеннага становішча апалчэнне расфармоўваюць.

Атрады камплектуюцца добраахвотнікамі, «здольнымі па сваіх асабістых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, прадугледжаныя гэтым законам».

Удзел у апалчэнні не вызваляе ад прызыву на ваенную службу па мабілізацыі і ад працы.

Але па рашэнні мясцовых органаў наймальнік абавязаны вызваляць работніка ад працы для ўдзелу ў дзейнасці народнага апалчэння. Пры гэтым за работнікам захоўваецца месца працы, пасада служачага і сярэдні заробак.

Каментары10

  • даведка
    17.07.2023
    По размеру пивного живота становись, ать-два!
  • top dawg
    17.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Казік
    17.07.2023
    Дзе запісацца атрымаць калашмат?

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць