Грамадства66

Лукашысты рассылаюць беларусам паведамленні ў тэлеграм з патрабаваннем выйсці з «экстрэмісцкіх» чатаў

Адразу некалькі чытачоў расказалі выданню «Люстэрка», што апошнімі днямі ім у тэлеграм прыйшлі незвычайныя паведамленні ад невядомага карыстальніка. У тэксце людзей просяць выйсці з чатаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», а падпісанае паведамленне ГУБАЗіКам.

Паведамленне, якое ў ліпені 2023 года атрымала беларуска ў тэлеграме.

«Было непрыемна, як быццам за табой нехта падглядвае ў замочную шчыліну. Я заблакавала адпраўніка, ён у чорным спісе цяпер падпісаны як «выдалены акаўнт». Я думаю, што такія паведамленні рассылае бот», — кажа адна з суразмоўцаў.

Жанчына падзялілася і скрыншотам паведамлення.

Пра аналагічныя паведамленні распавялі яшчэ некалькі беларусаў.

«Я яго выдаліла і паведаміла пра спам. Але з чата таксама выйшла: ён у мяне ўсё адно быў у архіве, — кажа іншая жанчына. — Мы з'ехалі год таму, але такія паведамленні, вядома, хвалююць».

З 2020 года беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» больш за 500 розных чатаў у тэлеграме.

Каментары6

  • Маніхвэсг
    21.07.2023
    Увага! Лукашысты, вашы паведамленьні не на роднай мове Беларусі, а на мове чужога ўплыву, й вы робіце шкоду беларусам. Мы патрабуем ад вас неадкладнага пераезду ў Расею, бо вы настойваеце на ейнай мове й капіюеце ейны бесчалавечны, свабоданенавісьніцкі менталітэт. Падпісаны, Сапраўдныя Беларусы.
  • Колька
    21.07.2023
    Ой а чат Кастуся быў на самым пачатку прызнаны экстрэмісцкім 😱 ен нават тады рашэньне суда бублікаваў 
  • Праўдаруб
    21.07.2023
    Матка боска! Хутка тры гады, як "выбары" прайшлі, а гэтыя ўсё ніяк не супакоюцца. Падаецца, што ўсе гэтыя прыхвастні рэжыму ў пагонах хутка цалкам забудуцца, як з сапраўднымі злачынцамі змагацца. Толькі і ведаюць, як людзей запалохваць і саджаць за іншадумства. 

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць