Родам з Гомеля, працавала ў EPAM. Што вядома пра беларуску, якая разбілася ў верталёце з эзатэрыкамі на Алтаі
У Расіі на Алтаі днём 27 ліпеня пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8 з пасажырамі на борце, загінула сямёра людзей. Паводле папярэдняй інфармацыі МЗС Беларусі, сярод загінулых была і грамадзянка Беларусі. Тэлеграм-канал Mash паведамляў, што гаворка пра 35-гадовую Алену Паташэнка. Выданне «Люстэрка» знайшло інфармацыю пра яе.

Інфармацыю пра тое, што беларуска загінула, МЗС Беларусі называла папярэдняй. Блізкія жанчыны пацвердзілі, што Паташэнка сапраўды была на борце, але дэталяў не паведамілі:
«Алена была ў верталёце. Больш даных у нас цяпер няма. Чакаем адказу ад МЗС».
Паводле іх слоў, дакладнай інфармацыі пра стан жанчыны на вечар 27 ліпеня ім атрымаць не ўдалося. 28 ліпеня сваячка Алены ўдакладніла, што ўсё яшчэ не ў курсе, што з ёй.
Алена Паташэнка родам з Гомеля, паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, ёй было 35 гадоў. У сацсетках у жанчыны пазначана месца працы — EPAM Belarus. Туды яна прыйшла ў 2014 годзе.
Алена скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, прычым не адзін раз: атрымала дыплом на эканамічным факультэце і факультэце кіравання. Мяркуючы з сацсетак, яна вяла актыўны лад жыцця, шмат падарожнічала па Беларусі і не толькі.
Паездка на Алтай мелася стаць часткай адпачынку Алены: як распавялі калегі, жанчына была ў адпачынку да 2 жніўня.
Нагадаем, на тэрыторыі расійскай Рэспублікі Алтай днём у чацвер, 27 ліпеня, пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8 з удзельнікамі сустрэчы эзатэрыкаў на борце. Шэсць чалавек памерлі. Яшчэ сямёра пацярпелі, з іх трое ў цяжкім стане з апёкамі 90% цела, у астатніх таксама апёкі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
а женщину жаль.