Грамадства

У Гомелі пачынаецца суд над танцоркай і прадпрымальніцай Вікторыяй Гаўрылінай

Маці дваіх дзяцей абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні паводле арт. 361-2 КК, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК (выключана з кодэкса 26.05.2011) і незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных звестак паводле арт. 203-1 КК, піша «Вясна».

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, суддзёй прызначаны Анатоль Сотнікаў.

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля.

На тэлеканале АНТ паказалі відэа з Вікторыяй. У сюжэце яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве даных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Дзмітрый Гаўрылін, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.

Дзмітрый — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта «Бан-Жвірба». Яны таксама вядомыя танцоры.

Падтрымайце Вікторыю лістом альбо паштоўкай: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць