Грамадства77

Беларусы нечакана аказаліся ў лідарах па працэнтах ухваленых шэнгенскіх віз

Партал SchengenVisaInfo зрабіў цікавую аналітыку па ўхваленні шэнгенскіх віз на душу насельніцтва, а таксама яшчэ раз акцэнтаваў увагу на працэнце адмоў у іх — і Беларусь па апошнім паказчыку апынулася ў лідарах з пазітыўнага боку, піша тэлеграм-канал «Собирай рюкзак».

У Беларусі адмову ў шэнгенскай візе летась атрымалі ўсяго 1,9% заяўнікаў. Гэта 2292 са 120 893 пададзеных заяў.

Для параўнання — у Расіі адмовілі 10% з усіх аплікантаў, 4,9% — у Кувейце, 8,1% — у Казахстане, 12,7% — у Арменіі, 15,5% — у Турцыі, 16,2% — ва Узбекістане, 18% — у Індыі.

Ёсць і лепшыя паказчыкі, чым у Беларусі, напрыклад, у такіх краінах, як Сальвадор, Нікарагуа, Паўднёвы Судан, Лівія, Гватэмала. Там працэнт адмоваў вар'іруецца ад 0 да 1,4%, але колькасць пададзеных заяў усяго ад 2 да 278 чалавек.

Пры гэтым пры падліку выдачы віз на душу насельніцтва ўхваленне атрымаў кожны 80-ы беларус. Лідарам у гэтым паказчыку стаў Кувейт — кожны 31-ы заяўнік з гэтай краіны атрымаў візу.

Каментары7

  • Падарожнік
    30.08.2023
    А як наконт якасці віз?
    Наколькі я заўважыў, пачалі даваць аднаразовыя, пад паездку.
    Нягледзячы на гадавыя, якія былі раней
  • жэўжык
    31.08.2023
    Бобр , было б добра, але як тады адфільтраваць вагнераў з беларускімі пашпартамі?
  • Саша С.
    31.08.2023
    Беларусаў ва ўсім свеце лічаць такімі ж таксічнымі як і рашыстаў, час гэта ўсвядоміць.

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць