Усяго патроху11

У Беларусі дазволілі прадаваць некаторыя піратэхнічныя вырабы ў неспецыялізаваных крамах

У Беларусі дазволілі прадаваць піратэхнічныя вырабы першага і другога класа небяспекі — бенгальскія агні і хлапушкі — у неспецыялізаваных магазінах.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Дубаневіч 8 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў,

да 1 снежня ў краіне дзейнічала забарона на продаж піратэхнікі ў неспецыялізаваных магазінах.

Рашэнне аб частковай адмене забароны заклікана «ўпарадкаваць працэс гандлю» піратэхнічнымі вырабамі. Так, дагэтуль піратэхніка ў Беларусі прадавалася ў асноўным нелегальна.

«Спецыялізаваныя магазіны ніхто не хацеў адкрываць, людзі меркавалі, што гэта нявыгадна», — адзначыў Дубаневіч. Паводле яго слоў, паколькі ў Беларусі празрыстая мяжа з Расіяй, увезці піратэхніку было даволі проста. Часта ў Беларусь траплялі вырабы саматужнай вытворчасці.

Паводле слоў прадстаўніка МНС, пакупнік піратэхнічных вырабаў у магазіне абавязкова атрымае сертыфікаваны тавар з інструкцыяй аб правілах яго выкарыстання. Піратэхніку могуць набыць усе ахвотныя, акрамя дзяцей да 15 гадоў.

Як паведаміў Дубаневіч, штогод толькі ў Мінску адбываецца ад пяці да 10 узгаранняў, звязаных з выкарыстаннем піратэхнікі.

Часта ў іх траўмуюцца людзі. Адна з прычын здарэнняў — выкарыстанне саматужных вырабаў. «Такая ракета ўзлятае не так, як ёй належыць, а ўлятае праз фортачку камусьці ў акно або нават прабівае шыбу», — сказаў спецыяліст. Яшчэ адна распаўсюджаная прычына ўзгаранняў — няправільнае прымяненне піратэхнічных вырабаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць