Грамадства66

«Прыходжу да высновы, што пастанова суддзі падлягае змене». Абласны суд у Віцебску нечакана адмяніў рашэнне аб канфіскацыі тэлефона за бчб-аватарку

У жніўні міліцыянты затрымалі жыхара Віцебска за выяву бел-чырвона-белага сцяга ў сацсетцы. Мужчыну прысудзілі «суткі» і ў дадатак канфіскавалі тэлефон як «сродак злачынства». Але нядаўна ў сітуацыю вырашыў умяшацца абласны суд, і ягонае рашэнне было нечаканым, заўважыла «Люстэрка».

Будынак Віцебскага абласнога суда. Фота: Яндэкс.Карты

Пратакол аб «незаконным пікетаванні» на мужчыну за бела-чырвона-белую сімволіку ў профілі ў фэйсбуку склалі ў Верхнядзвінскім РАУС і перадалі яго ў суд Верхнядзвінскага раёна.

«Выказваючы грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, публічна размясціў фатаграфію з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру ў адкрытым доступе на сваёй агульнадаступнай старонцы», — гаворыцца ў пратаколе.

На аватарцы ў мужчыны было ягонае сямейнае фота з жонкай і дзіцем, да якога была дададзеная рамка са сцягам Украіны і беларускім бел-чырвона-белым сцягам.

Мужчына на судзе прызнаў, што размяшчаў такое фота, але падкрэсліў, што не меў пры гэтым мэты пікетаваць. Але суд з гэтым не пагадзіўся і прызнаў віцябляніна вінаватым.

У выніку чалавеку прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон як сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння. Гэта адбылося яшчэ 22 жніўня. Віцяблянін не абскарджваў рашэння суда, адбыў арышт і не стаў змагацца за тэлефон.

Але пазней здарылася нечаканае. У сярэдзіне кастрычніка справа трапіла на стол да намесніка старшыні Віцебскага абласнога суда, хоць ніхто нібыта не падаваў скаргі або пратэсту. І судовы чыноўнік прыняў парадаксальнае для беларускай сістэмы рашэнне: «Вывучыўшы матэрыялы справы, прыходжу да высновы, што пастанова суддзі падлягае змене».

Аказваецца, прызначаць пакаранне па КаАП можна толькі ў межах санкцыі артыкула, а артыкул 24.23 не прадугледжвае канфіскацыі сродку здзяйснення правапарушэння. То-бок тэлефон у віцябляніна канфіскавалі незаконна.

Таму намеснік старшыні аблсуда пастанавіў змяніць першапачатковае рашэнне, выкрасліўшы з яго канфіскацыю, і вярнуць тэлефон уладальніку. Калі ж вяртанне немагчымае, то яму павінны кампенсаваць кошт тэлефона са сродкаў Дэпартамента гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

Каментары6

  • дзядок
    25.10.2023
    То бок, калі б "правапарушальнік" з'явіўся ў публічнай прасторы з рэальным б-ч-б сцягам, то паводле заканадаўства канфіскаваць сцяг у яго нельга?
    Хаця, пра якія законы ў Беларусі гаворка...
  • Кажан
    25.10.2023
    Які "чэсны"судзьдзя" папаўся. Цікава з чаго б гэта? Ніколі не паверу, што з-за незаконнасьці дзейнасьці ніжэйстаячага "суда" і міласэрнасьці. Відавочна, што маюць нейкі свае мэты альбо "судзьдзі" хутка на пэнсію і ён хоча хоць як выйсьці з гэтага "белым і пушыстым".
  • хм
    25.10.2023
    а вось гэта цікава, паглядзім

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць