Грамадства55

У гродзенскай гімназіі на ўроку памерла шасцікласніца

У пятніцу, 17 лістапада, у адной з гімназій Гродна на ўроку памерла шасцікласніца. Дзяўчынцы стала дрэнна, ёй аказвалі медыцынскую дапамогу, але выратаваць яе не ўдалося, расказалі выданню «Люстэрка» ягоныя чытачы. Міністэрства адукацыі пра надзвычайнае здарэнне пакуль не паведамляла.

Як расказаў «Люстэрку» сваяк аднаго з вучняў, у гімназіі №5 у Гродне памерла шасцікласніца. Дзяўчынцы было 12 гадоў. У гэтай установе адукацыі ёсць класы з харэаграфічным ухілам, і надзвычайнае здарэнне адбылося на ўроку танцаў.

«Наколькі я ведаю, у дзяцей штодня ўрокі танцаў, часам яны даўжэйшыя за дзве гадзіны, нагрузка вялікая, але дзецям падабаецца. Ну і ў пятніцу проста на ўроку дзяўчынцы стала дрэнна, яна памерла.

Настаўнікаў пасля здарэння збіралі на нейкую нараду і, напэўна, сказалі, каб яны маўчалі. Таму што бацькам пра гэта нічога ў школе не казалі — ні ў навінах, ні ў чатах інфармацыі няма. Але гэта абуральна — хоць бы патлумачылі прычыну, паставілі бацькоў у вядомасць, каб хаця б яны ведалі, можа, дзесьці за здароўем дзяцей больш сачыць трэба, да лекара хадзіць часцей, калі такія нагрузкі», — расказаў суразмоўца.

Паводле яго слоў, калі дзіцяці стала кепска, праводзіліся рэанімацыйныя дзеянні, верагодна, прыязджала хуткая, але адкачаць дзяўчынку не змаглі.

Неафіцыйная прычына смерці — праблемы з сэрцам.

У гімназіі, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як мама адной з вучаніц, пацвердзілі: шасцікласніца памерла падчас урока.

«Стала кепска, страціла прытомнасць — і ўсё, лекары не змаглі адкачаць, аказаць дапамогу. Там у дзіцяці былі праблемы са здароўем», — патлумачылі ў адміністрацыі, а падрабязнасці праз тэлефон расказваць адмовіліся.

Афіцыйна мясцовыя ўлады Гродна або Міністэрства адукацыі пра надзвычайнае здарэнне са смерцю дзіцяці на ўроку не паведамлялі. Пакуль невядома, ці праводзіцца нейкая праверка.

Каментары5

  • Raw
    20.11.2023
    Дзяцей катавалі танцамі палманваючы бацькоў і не казалі што заняткі па две гадзіны. Не кожнае дзіця вытрымае такія нагрузкі. Лукашэнаўскі генацыд дзяцей.
  • Лукашысцкае школьніцтва as is
    20.11.2023
    Існаваньне ўрокаў фізычнай культуры, працоўнага навучаньня, сьпеваў ды іншага падобнага – проста неімаверная ганьба лукашысцкага школьніцтва. Як бачым, ня проста марнуецца час дзяцей на тое, што не дае сучасных ведаў, але дзяцей яшчэ і забівае.
  • гоблен
    20.11.2023
    "...часам яны даўжэйшыя за дзве гадзіны, нагрузка вялікая, але дзецям падабаецца..."

    Дебилы, штоле? Какая нах разница нравится иди нет? Два часа? Под суд, твари!

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць