Грамадства44

Набірае абароты петыцыя за тое, каб на платформе Duolingo стварыць курс вывучэння беларускай мовы

Аўтар заклікае распрацоўшчыкаў дадатку Duolingo дапамагчы як беларусам, якія зразумелі важнасць сваёй мовы для нацыянальнай ідэнтычнасці, так і ўсім ахвотным вывучыць беларускую мову.

Duolingo
Фота: change.org

У інтэрнэце зʼявілася петыцыя за стварэнне курсу па вывучэнні беларускай мовы на Duolingo — часткова бясплатнай платформе для вывучэння моваў, якая ў верасні гэтага года была самым папулярным дадаткам такога кшталту ў свеце. Згодна са статыстыкай, яго загрузілі звыш 16,3 мільёна разоў.

Нядаўна на Duolingo зʼявілася ўкраінская мова. Аўтар петыцыі за зʼяўленне курсу па вывучэнні беларускай мовы звяртае ўвагу на тое, што наша мова «ўсяго некалькі стагоддзяў назад была адной з асноўных еўрапейскіх моваў», а цяпер знаходзіцца на небяспечнай стадыі, бо яе носьбітаў не так шмат.

Аўтар адзначае, што Duolingo як адзін з самых папулярных дадаткаў для вывучэння моваў можа ўнесці значны ўклад не толькі ў адну краіну, але і сусветную спадчыну.

Па словах аўтара, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну шмат хто з беларусаў усвядоміў важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці і мовы як яе часткі. Але ва ўмовах дыктатуры карыстацца беларускай мовай не толькі складана, але і небяспечна, бо яна дэманструе нязгоду з палітыкай русіфікацыі.

Ва ўмовах, калі людзі не маюць магчымасці вывучыць родную мову, піша аўтар, самым бяспечным і даступным спосабам можа стаць выкарыстанне анлайн-дадатку для вывучэння моваў. Акрамя гэтага, на думку аўтара, магчымасць вывучэння беларускай мовы дапаможа зрабіць яе больш даступнай для замежнікаў.

Петыцыя зʼявілася 20 снежня. Неабходна, каб яе падпісала 5 тысяч чалавек. Зрабіць гэта можна тут.

Чытайце яшчэ:

«Лепш за ўсё мова вучыцца праз смех». Эстонка, паляк і расеец — пра тое, як вывучаюць беларускую

Сто беларусаў агучылі кнігу пра дыскрымінацыю роднай мовы

Кнігі па-беларуску чытае або слухае 14% апытаных гараджан

Duolingo дадае ўрокі музыкі

Каментары4

  • Жолудкевич
    30.12.2023
    А кто вам сказал, что то большинство беларусов, которые не хотят быть под флагом красно-зеленым, бегут и спотыкаются, чтобы стать под флаг БЧБ и активно топят за беларуский язык? Власти так упростили политическую палитру, разделив беларусов на правильных (красно-зеленые) и неправильных (БЧБ), задав определенные нарративы. В действительности ситуация выглядит по-другому...
  • Этот
    30.12.2023
    Втаті, открою вам секрет много небеларусов с радостью начнут учить могу. Ирландскую, например много кто начал учить благодаря лингво. У меня малой сейчас учит 4 на раз языка, просто так, для интереса.
  • Жора-Медыя
    30.12.2023
    Чаму рэдакцыя паленавалася не тое што адарваць сваю дупу ад фатэля, а банальна зрабіць пару гугл-запытаў не адыходзячы ад кавы з круасанамі, каб даведацца што гэта далёка не першая спроба атрымаць беларускую на Дуа Лінга? Што былі падобныя кампаніі і ў 2013 годзе, і ў 2018-ым, ды практычна штогод, і нават у гэтым годзе канкурэнтная суполка ці то ў штатах, ці то ў Канадзе муціла з гэтае нагоды. Дзе рэтраспекцыя? Дзе аналіз прычым, таму тыя разы не атрымалася? Гэта там вы адпрацоўваеце данаты чытачоў? Гэта так вы засвойваеце заходнія гранты? Гэта такі вы бастыён беларушчыны???

    Жора-медыя - за сапраўднае!

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць