Свет22

Каменданту сумнавядомай данецкай турмы «Ізаляцыя» далі 15 гадоў турмы

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абвясціў прысуд Дзянісу Кулікоўскаму — каменданту данецкай турмы «Ізаляцыя», дзе незаконна ўтрымлівалі і катавалі ўкраінскіх цывільных і ваеннапалонных.

Фота: Ґраты

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 15 гадоў, задаволіў просьбу пракуратуры, паведамляюць Ґрати.

Суддзя Яўген Мартынаў, які разглядаў гэтую справу, прызнаў Кулікоўскага вінаватым у чатырох злачынствах: жорсткім абыходжанні з ваеннапалоннымі, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі і незаконным узброеным фармаванні. Але апраўдаў па недаказанасці абвінавачвання ў гандлі людзьмі.

Суд таксама задаволіў два грамадзянскія пазовы. Кулікоўскі павінен выплаціць 400 тысяч (10 тысяч даляраў) і 95 тысяч (2600 даляраў) двум пацярпелым.

Сам падсудны віны не прызнаў. Справу слухалі ў закрытым рэжыме.

Супраць Кулікоўскага далі паказанні былыя палонныя «Ізаляцыі» — 22 чалавекі прызнаныя па справе пацярпелымі. Сярод іх — пісьменнік і журналіст Станіслаў Асееў, якога ў 2017 годзе затрымалі ў «ДНР» і кінулі ў «Ізаляцыю», абвінаваціўшы ў шпіянажы, стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі і публічных закліках да дзеянняў, «накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці».

Служба бяспекі Украіны затрымала Кулікоўскага ў 2021 годзе. Расследаванне яго справы скончылася ў чэрвені 2022.

«Ізаляцыя» — гэта расійскія засценкі на месцы былога завода ізаляцыйных матэрыялаў, дзе да 2014 года працавала арт-прастора «Ізаляцыя».

Каментары2

  • Акупацыя
    03.01.2024
    А Беларусь цяпер уся расейскiя засценкi i iзаляцыя
  • Mafkees
    03.01.2024
    Лучше б его на собачий корм пустили.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць