Грамадства

У Бангкоку без пераменаў

Крымінальны суд Тайланда трэці раз падоўжыў тэрмін затрымання пад вартай экіпажа самалёта Іл‑76.

Крымінальны суд Тайланда 6 студзеня трэці раз падоўжыў на 12 дзён тэрмін затрымання пад вартай экіпажа самалёта Іл‑76, затрыманага ў снежні ў Бангкоку з грузам нелегальнай зброі.

Агенцтва Франс Прэс са спасылкай на прадстаўніка следства маёра Мінгмонтры Сірыпонга паведамляе, што тэрмін зняволення прадоўжаны да 18 студзеня. «Мы заявілі суду, што паліцыі неабходна больш часу для апытання яшчэ некалькіх сведак, праверкі пашпартоў падазраваных, і суд прыняў гэта да ўвагі», — сказаў ён. Паводле яго слоў,

суд адмовіў у хадайніцтве боку абароны аб вызваленні членаў экіпажа Іл‑76 пад залог.

***

Як раней паведамлялася, самалёт Іл‑76, зарэгістраваны ў Грузіі, амаль з 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зенітна‑ракетнымі комплексамі, вываз якіх з КНДР забаронены рашэннем Савета бяспекі ААН, быў затрыманы 11 снежня ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.

У складзе экіпажа былі чатыры грамадзяніны Казахстана і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў, які працаваў бортінжынерам.

Паводле тайскіх законаў, лётчыкам пагражае пажыццёвае турэмнае зняволенне. Акрамя таго, ім могуць быць прад’яўлены абвінавачанні ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў, за што прадугледжваецца пакаранне ад двух гадоў пазбаўлення волі да смяротнай кары. Члены экіпажа сцвярджаюць, што не ведалі пра характар грузу, а перавозілі абсталяванне для бурэння нафтавых свідравін.

14 снежня крымінальны суд Бангкока пастанавіў узяць пад варту экіпаж самалёта Іл‑76 і прадоўжыў тэрмін затрымання на 12 дзён. Лётчыкі знаходзяцца ў бангкокскай цэнтральнай турме Клонг Пром. Паводле тайскіх законаў, следства можа доўжыцца да 84 дзён з перыядычным, раз у 12 дзён, прадаўжэннем меры стрымання.

22 снежня прэм’ер‑міністр Тайланда Апхісіт Вечачыва заявіў, што расследаванне па справе аб затрыманні ў Бангкоку самалёта Іл‑76 завершыцца на наступным тыдні, яго вынікі будуць прадстаўлены ў ААН.

У МЗС Беларусі правяраюць інфармацыю аб новым падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай беларускага грамадзяніна ў Тайландзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць