Усяго патроху44

«Я першы ў свеце мёртвы блогер». Лічбавы аватар загінулай дзяўчыны выклікаў спрэчкі ў тыктоку

Увагу інтэрнэт-карыстальнікаў прыцягнуў канал у тыктоку, які нібыта вядзе мёртвая дзяўчына. Дакладней, яе лічбавы аватар. Пра што расказвае блогер «з таго свету» і якія дыскусіі выклікалі відэа, напісала выданне Kursiv LifeStyle.

Фотакалаж: kursiv.media

У тыктоку з'явіўся акаўнт, які называецца «Жыццё пасля смерці». Галоўная гераіня ролікаў па імені Насця Кузняцова выглядае і гаворыць як сапраўдны чалавек. Аднак жа, калі верыць апісанню ў профілі, гэтая дзяўчына загінула.

У самым першым відэа яна расказвае:

«Я — Насця, і мяне ўжо няма ў жывых. 30 ліпеня 2024 года я трапіла ў аўтакатастрофу са смяротным вынікам. Але незадоўга да гэтага я стварыла гэты аватар. Цяпер мае сваякі вырашылі падарыць мне вечнае жыццё праз гэты блог. Я буду расказваць, як шчасліва пражыла гэтае жыццё».

@after_life_blog

После смерти я продолжаю жить в цифровом аватаре, чтобы рассказать, как счастливо прожила свою жизнь. #мертвыйблогер #родственники #НастяКузнецова #аватар #смыслжизни

♬ original sound - Настя Кузнецова | жизнь после

Як быў зроблены лічбавы аватар, дакладна невядома. Гледачы заўважылі, што гераіня відэа рухаецца аднатыпна. Магчыма, ролік з ёй быў зняты загадзя, а цяпер сваякі з дапамогай нейрасеткі генеруюць відэа з тэкстам.

У канале Насця расказвае, як любіла ў дзяцінстве згушчонку і хацела стаць актрысай. Свае мары пра сцэну лічбавы аватар спадзяецца ўвасобіць у жыццё і пасля смерці.

@after_life_blog

Я первый в мире "неживой" блогер! #мертвыйблогер #родственники #НастяКузнецова #аватар #смыслжизни

♬ original sound - Настя Кузнецова | жизнь после

Пра стварэнне пасмяротных аватараў людзі спрачаюцца не першы год. Раней рабілі спробы стварыць лічбавыя копіі памерлых. Цяпер з'явіўся «першы мёртвы блогер», як называе сябе Насця.

Карыстальнікі тыктока да з'яўлення «мёртвай душы» ў іх стужках паставіліся неадназначна. Хтосьці лічыць, што гэта шлях да лічбавай неўміручасці, а іншыя ўпэўненыя, што нябожчыкаў трэба пакідаць у спакоі. Да таго ж такія відэа выклікаюць страх і змрочны настрой.

Некаторыя гледачы сумняваюцца, што лічбавы аватар дзяўчыны ўвогуле існуе, і падазраюць, што за вобразам Насці хаваецца акторка, а аўтары канала хочуць праславіцца ці нават зарабіць на неадназначнай тэме. 

Каментары4

  • іі
    03.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ..
    03.09.2024
    прычым не адзін "аватар з блакітнымі пальцамі" і яго зомбі-каманду ,
    а дзве (
  • 1863
    03.09.2024
    Зрабiце аватар Лукашэнкi, будзе вечны прэзiдэнт 😅

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць