Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком дэлегацыі афіцыйнага Мінска, якая возьме ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. У склад дэлегацыі будзе ўваходзіць і ягоны намеснік Юрый Амбразевіч, піша «Белпол».

З 24 па 30 верасня ў штаб-кватэры ААН будзе праходзіць асноўная частка запланаваных мерапрыемстваў высокага ўзроўню, падчас якіх Рыжанкоў мае намер падняць шэраг пытанняў, якія цікавяць Лукашэнку.
Паводле інфармацыі «Белпола», асноўнымі тэмамі стануць:
- «мігранцкі крызіс» на межах Беларусі і ЕС;
- абмежаванне руху і закрыццё памежных пунктаў пропуску;
- санкцыі і іх устойлівы негатыўны ўплыў на эканоміку Рэспублікі Беларусь.
У выніку галоўнай мэтай Рыжанкова будзе спроба зноў «перагарнуць старонку», з упорам на «дыялог з усімі краінамі, на прынцыпах узаемнай павагі і недыскрымінацыі» (г.зн. легітымізацыя рэжыму Лукашэнкі і змякчэнне міжнародных санкцый). У рамках кулуарных сустрэч Рыжанкоў таксама спадзяецца правесці асобную сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, зазначае аб'яднанне былых сілавікоў.
Таксама паведамляецца, што Рыжанкоў з 10 па 13 верасня адправіцца з рабочым візітам у Ганконг для ўдзелу ў 9-м саміце ініцыятывы «Пояс і шлях».
У задачу Рыжанкова будзе ўваходзіць правядзенне двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі КНР і дэманстрацыя «асаблівага статусу беларуска-кітайскіх адносін».
У ходзе перамоў плануецца падняць пытанне пашырэння так званага «ваеннага супрацоўніцтва» з Кітаем.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары