Грамадства

У Брэсце яшчэ дзесяць чалавек пачалі судзіць за пратэсты 2020 года

Сярод іх — палітвязень, якога ўжо асудзілі за класы ў «Аднакласніках», і ягоная жонка.

Фота: Бінокль

У Ленінскім судзе Брэста сёння паралельна распачаліся два працэсы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Агулам судзяць 10 чалавек. Гэта Дзяніс Андрашчук, Генадзь Васілюк, Мікалай Пратасевіч, Раман Парфёнаў, Ганна Васілюк, Кірыл Ратчанкаў, Аляксей Шыдлоўскі, Арсеній Пашко, Аляксандр Сергіевіч, Аляксандр Клютко. Іх справы разглядаюць Андрэй Грушко і Святаслаў Каліна.

Генадзю Васілюку ў лютым прысудзілі паўтара года калоніі з-за трох «класаў» у «Аднакласніках». Цяпер таксама судзяць яго жонку Ганну Васілюк.

Некаторыя з абвінавачаных ужо фігуравалі ў публікацыях сілавікоў. Мяркуючы з іх, усіх 10 людзей абвінавачваюць менавіта ва ўдзеле ў пратэстах 10 жніўня 2020-га ў Брэсце, піша «Берасцейская Вясна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны16

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта10

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»2

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак23

«Гэта сапраўдны квантавы скачок для мяне!» Калеснікава сыграла з сімфанічным аркестрам у Аўстрыі25

Зяленскі адмовіўся спыняць удары па расійскіх НПЗ, пакуль Расія атакуе ўкраінскую энергетыку36

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі4

У Польшчы тэрмінова збіраюць службы бяспекі праз паведамленне пра падрыхтоўку замаху на Туска і міністра абароны12

Чангарскі мост разбураны — важны лагістычны маршрут расійскіх войскаў атрымаў новыя пашкоджанні1

Вусце Мухаўца перагарадзілі дамбамі. Яго рукавы вакол цытадэлі Брэсцкай крэпасці ператварыліся ў балота8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны16

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць