Улада

Польшча рыхтуе спіс

МЗС Польшчы: Санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў пакуль не ўвайшлі ў сілу.

Санкцыі ў адносінах да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэння правоў польскай меншасці ў Беларусі, пакуль не ўвайшлі ў сілу. Пра гэта заявіў прэс‑сакратар МЗС Польшчы Пётр Пашкоўскі.

Ён паведаміў, што спіс беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы, пакуль толькі рыхтуецца.

»Спісу яшчэ няма. Наколькі я валодаю сітуацыяй, ён цяпер прапрацоўваецца. Як толькі будзе прынята канчатковае рашэнне, мы абвясцім імёны, уключаныя ў гэты спіс», — сказаў Пашкоўскі.

Напярэдадні шэраг польскіх СМІ са спасылкай на кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага паведамілі, што рашэнне польскіх уладаў, якое забараняе ўезд у краіну беларускім чыноўнікам, набудзе моц 16 лютага.

«Адбылася некаторыя блытаніна.

Ад таго што драматычныя падзеі развіваліся вельмі хутка апошнімі днямі, некаторыя паведамленні ў СМІ не былі на 100% дакладнымі», — сказаў Пашкоўскі.

Падрыхтоўкай спісу займаецца польскае МЗС, зараз вядуцца кансультацыі. «Ёсць пэўныя працэдуры, якія павінны быць выкананы,

таму мне цяжка назваць дакладную дату, калі спіс будзе гатовы»,

— адзначыў прэс‑сакратар МЗС.

Як паведамлялася раней, 15 лютага ў розных гарадах Беларусі былі затрыманыя актывісты і кіраўніцтва непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс.

Борыс аштрафавана на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў), прадстаўнікі кіраўніцтва Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч асуджаны на пяць сутак арышту за арганізацыю 10 лютага ў Гродне несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі СПБ.

Лідэр Івянецкай арганізацыі Тарэса Собаль абвінавачваецца ў захопе мясцовага Дома польскага, найбліжэйшым часам над ёю адбудзецца суд. Іск падаў старшыня афіцыйна зарэгістраванага СПБ Станіслаў Сямашка.

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. Частка арганізацыі афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Неафіцыйнае крыло СПБ на чале з Анжалікай Борыс падтрымліваюць польскія ўлады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў5

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

Рэстараны ЗША сутыкнуліся з праблемай — людзі менш ядуць з-за «Азэмпіку»3

Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш197

Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію3

Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ3

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект26

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў5

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць