Улада55

Качынскі заклікае Лукашэнку асабіста ўмяшацца

На думку Качынскага, асабістае ўмяшанне прэзідэнта Беларусі стала б доказам, што ён «хоча захаваць добрыя адносіны паміж дзвюма краінамі».

Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім выказаў «сваю заклапочанасць і рашучы пратэст у сувязі з ростам рэпрэсій супраць Саюза палякаў на Беларусі».

Пра гэта кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Уладзіслаў Стасяк паведаміў польскаму інфармагенцтву ПАП.

«Прэзідэнт указаў на неабходнасць павагі правоў чалавека, якія з’яўляюцца асновай сучаснага еўрапейскага грамадства», — заявіў Стасяк.

На думку Качынскага,

асабістае ўмяшанне прэзідэнта Беларусі стала б доказам, што ён «хоча захаваць добрыя адносіны паміж дзвюма краінамі».

У сваім лісце польскі прэзідэнт нагадаў пра міжнародныя абавязацельствы Беларусі і двухбаковы дагавор аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве. 16 лютага спікер польскага Сейма Браніслаў Камароўскі заявіў журналістам, што «ва ўмовах парушэння правоў чалавека і грамадзян Беларусі ў Польшчы ёсць падставы сур’ёзна разгледзець магчымасць вяртання да палітыкі санкцый».

Як раней паведамлялася, 15 лютага ў розных гарадах Беларусі былі затрыманыя актывісты і кіраўніцтва неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс. Борыс аштрафаваная на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў), прадстаўнікі кіраўніцтва Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч асуджаныя на пяць сутак арышту за арганізацыю 10 лютага ў Гродне несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку івянецкай арганізацыі СПБ.

Лідэр івянецкай арганізацыі Тэрэса Собаль абвінавачваецца ў захопе мясцовага Дома польскага, найбліжэйшым часам над ёй адбудзецца суд. Іск падаў старшыня афіцыйна зарэгістраванага СПБ Станіслаў Сямашка.

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. Частка арганізацыі афіцыйна зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Неафіцыйнае крыло СПБ на чале з Анжалікай Борыс падтрымліваюць польскія ўлады.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць