Свет

Хто з дзяржаўных кіраўнікоў прыбудзе на святкаванні ў Вільню?

Пакуль свой удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Літвы падцвердзілі – прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, Эстоніі – Томас Хендрык Ільвэс, Польшчы – Лех Качыньскі, Фінляндыі – Тар’я Каарын Халанэн, Славеніі – Даніла Цюрк.У Вільню таксама прыбудуць выконваючы абавязкі прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімну, спікер парламента Грузіі Давід Бакрадзэ, кіраўнік рыксдагу Швецыі Пэр Вэстэрбэрг.

Паводле літоўскіх СМІ, вельмі верагодна, што ў святкаваннях будзе ўдзельнічаць і новаабраны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Аднак, пакуль ён не падцвердзіў, што прыбудзе ў Вільню. 8 сакавіка ў Літве чакаюць, што афіцыйны Мінск адкажа на запрашэнне, якое прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце даслала Аляксандру Лукашэнку. Літоўскія дыпламаты ўжо перадалі Лукашэнку гэтае запрашэнне. На святкаванне таксама запрасілі і прэзыдэнта Расіі Дзмітрыя Мядзьведзева. Ён, аднак, паведаміў, што ня зможа прыбыць у Вільню ў сувязі з удзелам у іншых мерапрыемствах.

Запрашэнні Мядзьведзева і Лукашэнкі на Дзень незалежнасці Літвы выклікалі крытыку з боку некаторых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Як падаюць літоўскія СМІ, на ўрачыстасці, прымеркаваныя да 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Літвы, большасць з запрошаных замежных дэлегацыяў прыбудуць 10 сакавіка. На вечар гэтага дня ў Вільні запланаваныя першыя святочныя мерапрыемствы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне3

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне3

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць