Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын Беларусі са святам 8 Сакавіка.
«Дарагія суайчынніцы! Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём жанчын», — гаворыцца ў віншаванні.
«Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы праяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць. Дзякуючы вам няспынна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт», — адзначыў ён.
«Няхай і надалей вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю прырастаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі. Радасці вам і здароўя, паразумення і згоды ў сям’і, дастатку ў доме і ўдачы. Будзьце шчаслівыя і каханыя!» — пажадаў кіраўнік дзяржавы.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары