Культура44

Прэмія Багушэвіча – аўтару энцыкляпэдыі рэпрэсаваных

Каб выдаць мартыралёг беларусаў, Леанід Маракоў прадаў уласнае аўто.

5 верасьня на сходзе Беларускага ПЭН-Цэнтру Леанід Маракоў быў уганараваны пачэснай прэміяй імя Францішка Багушэвіча. Уручаючы ўзнагароду, Уладзімер Някляеў адзначыў, што дасьледчык выканаў працу цэлага інстытуту. Шматтамовы даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991» ня мае аналягаў. Гэта свайго роду помнік, які пляменьнік паставіў свайму дзядзьку, Валер’ю Маракову, закатаванаму саветамі.

Каб выдаць даведнік «Рэпрэсаваныя...», пісьменьнік прадаў свой мікрааўтобус. Аднак праца гэтая далёкая ад завяршэньня. Увесь час адшукваюцца новыя і новыя зьвесткі. Як сумна пажартавалі калегі на сходзе ПЭН-Цэнтру, у Маракова яшчэ ёсьць кватэра. Вядома ж, РБ не дае на такія кнігі ні капейкі.

Між тым аўтар рыхтуе да друку яшчэ адну працу, якая мае працоўную назву «Толькі адна ноч». У кнізе зьмешчаныя біяграфіі расстраляных 27 кастрычніка 1937 г. , калі ў адну ноч былі расстраляныя каля 100 дзеячоў нацыянальнай культуры. Прыводзяцца таксама і зьвесткі пра іхных катаў, якія ў раскошы дажывалі свае дні на праспэкце Скарыны...

Ляўрэатамі літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча ў розныя гады станавіліся Кастусь Акула, Алесь Белы, Андрэй Катлярчук, Захар Шыбека, Ніна Стужынская і іншыя пісьменьнікі й гісторыкі.

Леанід Маракоў – празаік і гісторык, пляменьнік літаратара Валер’я Маракова, забітага ў 1937. Ён аўтар даведнікаў «Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», «Вынішчэнне». Аўтар кніг прозы: «Непамяркоўныя I», «Непамяркоўныя II», «Трое», «100 мініяцюр». Выйшла тры тамы складзенага ім энцыкляпэдычнага даведніка «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991». Нарадзіўся ў 1958-м. Жыве ў Менску.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары4

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць