Грамадства33

15 гадоў калоніі. Стала вядома пра прысуд палітвязню-сілавіку Аляксандру Кудрэвічу

Аляксандра Кудрэвіча асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, даведаўся Dissidentby. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Аляксандр Кудрэвіч

30 снежня 2024 года суддзя Мінскага гарадскога суда Любоў Сімахіна прызнала Аляксандра Кудрэвіча вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 356 ч. 2 — «дзяржаўная здрада, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказную пасаду, або асобай са статусам вайскоўца»;
  • арт. 361-1 ч. 3 — «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім».

Ёсць звесткі, што мужчына працаваў у Дэпартаменце крымінальнай разведкі. Гэты орган падаў грамадзянскі пазоў аб спагнанні матэрыяльнай шкоды. Такую назву Дэпартамент крымінальнай разведкі МУС стаў насіць толькі ў красавіку 2024 года — да гэтага ён называўся Дэпартаментам забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

11 сакавіка 2025 года апеляцыя пакінула прысуд без зменаў. Цяпер Аляксандр адбывае пакаранне ў калоніі №3 (Віцьба).

19 снежня 2024 года праваабаронцы прызналі Аляксандра Кудрэвіча палітвязнем.

Каментары3

  • %
    27.06.2025
    Ну вось, спадарыня Дуліна, як вам прысуд пад ціскам санкцый?
    Аднаго выпусьціў з шаленым тэрмінам, іншага на "вакантнае месца" з амаль такім самым тэрмінам. Канвеер працягваецца
  • Лапидар
    27.06.2025
    Зенечка, надо санкции быстрее отменять, иначе скоро всех посадят на 15 и тебя тоже
  • .
    28.06.2025
    Калі спрабуеце такім чынам аргументаваць у дыскусіі "за/супраць санкцый", то прэтэнзію выказваеце не да таго боку (і выглядае гэта алагічна і нахабна).
    Пазняк, Краўцоў, Кавалеўскі, Ягораў і іншыя лічаць, што Лукашэнка гатовы да перамоў і выпускам вязняў "дае сігналы".
    Значыць, яны памыляюцца, калі працягваецца тэрор, няма тых сігналаў. Недастаткова на тэрарыстычную дзяржаву давяць, у тым ліку санкцыямі. Дуліна мае рацыю.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць