Грамадства22

Шэйман зьвярнуў свой позірк на беларускі аўтабізнэс

Менавіта яму, аднаму з найбліжэйшых да прэзыдэнта людзей, напэўна, даручылі выясьніць, якім чынам Беларусь за 7 месяцаў патрапіла павялічыць імпарт самаходаў у краіну больш як на 100 млн даляраў.

Кіраўнік Рады бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман пастанавіў праверыць беларускі аўтабізнэс. Менавіта яму, аднаму з найбліжэйшых да прэзыдэнта людзей, напэўна, даручылі выясьніць, якім чынам Беларусь за 7 месяцаў патрапіла павялічыць імпарт самаходаў у краіну больш як на 100 млн даляраў.

Такі рост дужа непакоіць урад, бо пэўным чынам замінае выкананьне прагнозных паказьнікаў на гэты год і перадусім не спрыяе памяншэньню адмоўнага сальда замежнага гандлю Беларусі. Пра гэтую заклапочанасьць 5 верасьня згадала заступніца міністра эканомікі Беларусі Тацяна Страчанка, зацеміўшы, што ва ўрадзе разумеюць прычыны гэткага росту і ніякіх захадаў рабіць не плянуюць. Аднак сьлед праверыць, і Шэйман пачаў дзейнічаць.

6 верасьня бліжэй да паўдня на аўтадылераў сышла навала правяральшчыкаў. Як паведамляе надзейная крыніца, пад праверку трапілі такія аўтадылеры, як «Юкола», «Атлянт-М», аўтадром «Энэргія» і колькі іншых. Апэрацыя па выясьненьні сытуацыі на рынку сваімі маштабамі ўражвае.

Правяральшчыкаў пасадзілі па аўтобусах і павезьлі на вышэй згаданыя прадпрыемствы. Вось жа, палова зь іх ня ведала, куды іх вязуць (каб ня здарылася ўцечка інфармацыі). Загаду свайго кіраўнікі праверкі не паказваюць, бо «гэта зьяўляецца сакрэтным дакумэнтам». Праверку, ініцыяваную на асабістае ўказаньне Шэймана, ачольвае Служба бясьпекі прэзыдэнта, – паведамляе крыніца.

Паводле ягоных зьвестак, да групаў правяральшчыкаў, акром Службы бясьпекі прэзыдэнта, былі далучаныя прадстаўнікі Пракуратуры, АБЭЗ, падатковай паліцыі, Камітэту дзяржкантролю, Камітэту цэнаўтварэньня і г.д.

Агулам выйшла каля 10 органаў кантролю. Нават прыцягваюцца адмыслоўцы зь не кантралюючых органаў, – зазначыла крыніца, паведаміўшы, што праверка мае доўжыцца да 15 кастрычніка 2006 г.

Крыніца падкрэсьлівае, што ставілася задача «знайсьці хоць што-небудзь».

«Правяральшчыкі ўсё апячатваюць. Зазіраюць у кожную сьметніцу», – паведамляе крыніца.

Скажам, усё дужа нагадвае тэорыю змовы і падаецца непраўдападобна. Але ж у аўтамабільным холдынгу «Атлянт-М» пацьвердзілі факт пачатку праверкі.

«Так, сапраўды, у нас учора пачалася праверка», – пацьвердзіў памочнік генэральнага дырэктара Ільля Прохараў, аднак не пракамэнтаваў таго факту.

«Нічога звышнатуральнага не адбываецца, – мяркуе Прохараў, зазначыўшы: – нам няма чаго хаваць. Аддзяленьні холдынгу «Атлянт-М» працуюць у звычайным рэжыме».

Інфармацыю аб тым, што ў групы праверкі ўваходзяць адмыслоўцы з розных ведамстваў, пацьвердзілі ў СП ТАА «Юкола-Сэрвіс».

«Нас паведамілі, што гэта плянавая праверка, але не па пляне падатковых органаў. Комплексная, многа адмыслоўцаў. Мае доўжыцца як найменей да канца месяца», – патлумачыла галоўная бухгальтарка Юколы.

Факт праверкі пацьвердзілі гэтаксама ў ТАА «Аўтамабільны дом Энэргія Гмбх». Аднак дырэктар Сяргей Даніловіч адмовіўся што-кольвек казаць на гэтую тэму.

«Нічога пацьвярджаць і зьняпраўджваць я ня буду. No comment», – падсумаваў кароткую гутарку сп.Даніловіч.

І праўда, шчэ рана рабіць высновы і камэнтары. Па нейкім часе будзе вядома, ці кіраўнік Рады бясьпекі выясьняў існаваньне законных мажлівасьцяў павелічэньня імпарту на такую суму, ці вывучаў пэрспэктывы бізнэсу на прадмет мажлівай прыхватызацыі чарговага ласага кавалка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі2

Школьная рэформа ў Вільні можа прывесці да закрыцця беларускай гімназіі імя Скарыны31

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць