Ад рэдакцыі1212

Польскі прэзідэнт не дазваляў сабе купіць новы самалёт

Які лёс — загінуць, летучы ў Катынь. Піша Андрэй Дынько.

У Польшчы больш ніхто не лётаў старэнькімі Ту-154 — ніхто, акрамя кіраўнікоў дзяржавы.

Кіраўнікі Польшчы не дазвалялі сабе купіць новых самалётаў, хоць паломкі «Тупалевых» здараліся, і не раз. Аднойчы польскі прэзідэнт спазніўся ў замежны візіт. Другі раз прэзідэнцкім самалётам не змаглі вярнуцца польскія ратаўнікі з Гаіці.

Дыктатары ездзяць на «Мерседэсах» апошніх мадэляў і не адмаўляюць сабе ў новых «Боінгах». Зрэшты, як пісалася ў «Слове пра паход Ігараў» пра Усяслава Чарадзея, «Ні хітраму, ні спрытнаму... суда Боскага не мінуць». Смерць і выпадак усіх раўняюць.

Лех Качынскі заслугоўвае свечкі і ад беларусаў. Да яго левыя ўрады шмат гаварылі аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі, але на справе абмяжоўваліся фінансаваннем польскай дыяспары і Дамоў польскіх, калі не лічыць датацый на беларускую культуру Падляшша. Толькі калі да ўлады прыйшло «Права і справядлівасць» знайшліся грошы на падтрымку ўласна беларускай культуры і супольнасці. Паўстаў першы ў гісторыі цалкам беларускамоўны тэлеканал — «Белсат», аднавіла вяшчанне трансгранічнае радыё «Рацыя», а сотні беларускіх студэнтаў і аспірантаў займелі шанец на еўрасаюзаўскую адукацыю ў рамках Праграмы Каліноўскага.
Усё гэта было рэакцыяй на ўпартасць і адданасць нацыянальнага дэмакратычнага руху ў Беларусі, захапленнем мужнасцю абаронцаў Плошчы ў 2006 годзе. Але ўсё гэта было таксама вынікам этыкі братоў Качынскіх. Exaggerando,
Качынскі і, шырэй беручы, польскі ўрад не дазвалялі сабе купіць новы самалёт, але знаходзілі грошы на «Белсат».
Дарэчы, рашэнне аб куплі новага лайнера прэзідэнт Польшчы не мог прыняць сам, гэта мусіла быць рашэнне ўрада, ухваленае парламентам, праведзенае праз бюджэт. У выніку ўзнікалі спрэчкі між прэзідэнтам і прэм’ерам, каму, куды і з кім ляцець.

Уласцівасці сістэмы дэмакратычных стрымак.

...Які лёс — загінуць, летучы ў Катынь. Таямнічая смерць Сікорскага пад Гібралтарам, цяпер катастрофа пад Смаленскам. Польскі прэзідэнт загінуў там, дзе пахаваны цвет польскай інтэлігенцыі. Той, якая заклала і выхавала этыку, якой кіраваўся і Качынскі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»2

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

Памёр Алесь Астраўцоў5

Галоўны ідэолаг расказаў, ці будуць у Беларусі забараняць дзецям і падлеткам карыстацца сацсеткамі1

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока11

У Мінску заўважылі першага шпака ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»2

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць