10 красавіка 2010 году здарылася адна з найвялікшых трагедый у гісторыі Польшчы. Па дарозе на ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Катынскага расстрэлу ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, жонка прэзідэнта Марыя Качыньска, прадстаўнікі найвышэйшай дзяржаўнай улады, высокапастаўленыя ўрадавыя чыноўнікі і ваенныя і ўсе астатнія чальцы польскай дэлегацыі, а таксама экіпаж самалёта.
Мы сутыкнуліся з катастрофай, якую немагчыма ўявіць і ўсвядоміць. Нашая краіна панесла вялікую страту. Дзень катастрофы пад Смаленскам застанецца чорнай старонкай у гісторыі Еўропы і свету.
Няма словаў, каб выказаць тое, што ўсе мы адчуваем у гэты момант. Тыя, хто меў ўшанаваць памяць пра салдат Катыні, загінулі ў Катынскім лесе. Будзьма разам у гэтыя цяжкія часы.
Дзякуем усім за праявы спачування і салідарнасці ў болю і цярпенні.
Пасол Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін, а таксама працаўнікі Пасольства і Інстытуту Польскага ў Мінску
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
-
Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі
-
«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»
Каментары