26 жніўня пасля абеду супрацоўнікі МНС выязджалі ў вёску Віцькі Гродзенскага раёна: на полі мясцовага сельгаспрадпрыемства загарэлася салома.

Работнікі гаспадаркі з дапамогай тэхнікі разарвалі скірду і адцягнулі не ахопленыя агнём цюкi на бяспечную адлегласць. Дзякуючы сумесным намаганням аграрыяў і ратавальнікаў пажар удалося патушыць.
Агнём знішчана 195 тон саломы ўраджаю мінулага года, але яшчэ 35 тон удалося захаваць. Людзі не пацярпелі.
Паводле адной з версій, прычынай узгарання магла стаць маланка.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары