Навука і тэхналогіі

З 1 мая byfly зніжае цэны

Змены закранулі лімітаваныя прапановы — «Белтэлекам» працягнуў прасоўванне лінейкі «Камфорт».

З 1 мая «Белтэлекам» уводзіць новыя ўмовы прадстаўлення паслуг па доступе ў інтэрнэт пад гандлёвай маркай byfly.

Чаканага зніжэння цэнаў і павелічэння хуткасці ў рамках лінейкі безлімітных тарыфных планаў не адбылося, аднак план «Дамасед» стаў даступны і юрыдычным асобам. Змены закранулі лімітаваныя прапановы – «Белтэлекам» працягнуў прасоўванне лінейкі «Камфорт».

Трэнд №1

Новая група тарыфных планаў з улікам па трафіку «Камфорт»: ужо добра вядомы «Камфорт Лайт» (600 Мб за 19 тысяч рублёў) і навічкі – «Камфорт Стандарт» (2,5 Гб за 37 тысяч рублёў) і «Камфорт Экспрэс» (6 Гб за 50 тысяч рублёў). Падключыцца да тарыфных планаў «Камфорт Стандарт» і «Камфорт Экспрэс» могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Тарыфны план «Камфорт Лайт» дзейнічае толькі для прыватных абанентаў.

Трэнд № 2

Зніжэнне кошту 1 Мб перавышэння на 28–60% у залежнасці ад аб'ёму трафіка перавышэння.

Кошт 1 Мб перавышэння ў тарыфных планах «Камфорт Стандарт» і «Камфорт Экспрэс» з 1 мая складзе ад 10 да 25 рублёў за 1 Мб.

Тарыфныя планы «Плюс 1», «Плюс 2», «Вечар», а таксама група тарыфных планаў «Перспектыўныя» з 1 мая пераносяцца ў архіў, але працягваюць дзейнічаць для ўсіх падлучаных абанентаў і тарыфікуюцца па новай цане перавышэння ліміту па трафіку. Для падлучаных абанентаў WiMAX таксама працягваюць дзейнічаць «Плюсы».

Трэнд №3

Лінейка безлімітных тарыфных планаў «Дамасед» з 1 мая даступная для юрыдычных асобаў. Усе цяперашнія юрыдычныя абаненты могуць змяніць тарыф на любы з 4-х «Дамаседаў». Раней на тарыфныя планы групы «Дамасед» маглі падключыцца толькі прыватныя абаненты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача37

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача37

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць