Свет1010

Албанія стала першай краінай у свеце, дзе міністрам прызначылі штучны інтэлект

Нейрасетка ва ўрадзе будзе адказваць за дзяржзакупкі.

Diella. Скрыншот відэа

Албанія стала першай краінай у свеце, у якой з'явіўся міністр, створаны штучным інтэлектам — не міністр, які курыруе штучны інтэлект, а віртуальны міністр, зроблены з пікселяў і кода.

Яе завуць Diella, што па-албанску азначае «сонейка», і яна будзе адказваць за ўсе дзяржаўныя закупкі, заявіў прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама.

Улетку Рама разважаў, што аднойчы ў краіне могуць з'явіцца лічбавы міністр і нават прэм'ер-міністр, заснаваны на штучным інтэлекце, але мала хто думаў, што гэты дзень наступіць так хутка, піша Politico.

Рама прадставіў Diella на з'ездзе Сацыялістычнай партыі.

«Diella — першы член урада, які прысутнічае не фізічна, а віртуальна, створаны штучным інтэлектам», — сказаў ён членам партыі.

Рама заявіў, што рашэнні па тэндэрах будуць прымацца «па-за міністэрствамі» і перададзеныя ў рукі Diella, якая з'яўляецца «служачай дзяржаўных закупак». Ён сказаў, што працэс будзе ісці «крок за крокам», але Албанія стане краінай, дзе дзяржаўныя тэндэры «на 100 працэнтаў будуць без карупцыі, і дзе кожны дзяржаўны фонд, які праходзіць праз працэдуру, на 100 працэнтаў празрысты».

«Гэта не навуковая фантастыка, а абавязак Diella», — дадаў старшыня ўрада Албаніі.

Diella ўжо была прадстаўленая грамадзянам Албаніі, бо яна забяспечвае працу нацыянальнай платформы электроннай дзяржавы e-Albania, якая дазваляе грамадзянам атрымліваць доступ амаль да ўсіх дзяржаўных паслуг у лічбавым фармаце. У яе нават ёсць аватар, які з'яўляецца ў выглядзе маладой жанчыны, апранутай у традыцыйную албанскую вопратку.

Diella будзе ацэньваць тэндэры і мець права «най­маць таленты тут з усяго свету», разбураючы «страх перад прадузятасцямі і жорсткасцю адміністрацыі».

Албанія доўга змагалася з карупцыяй, асабліва ў сферы дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных закупак. Гэтае пытанне неаднаразова ўзнімалася Еўрапейскім Саюзам у сваіх штогадовых дакладах аб вяршэнстве права.

Каментары10

  • Барадзед
    11.09.2025
    Как сказал Сергей Чалый, искусственный интеллект - это машина производству банальностей. Вероятно поэтому ИИ никогда не заменит человека.
  • Барадзед
    11.09.2025
    Есть разница между тем, что нужно человеку и тем, что машина сочла наиболее оптимальным вариантом основываясь на 10 000 параметров.
  • .
    11.09.2025
    Але тым штучным інтэлектам нехта кіруе: натрэніраваў мадэль, задаў параметры, выпраўляе памылкі і тыповае для сучасных ШІ трызненне.
    Пры жаданні можна наладзіць і прадузятасць да "сваіх" кампаній у дзяржаўных тэндарах. Пры гэтым застацца ў цені і без яўнай адказнасці.
    Так што "самастойны міністр" - гэта папулізм.

    Акрамя таго, можна займацца махлярствам і фармальна не парушаючы заканадаўства аб закупках. Як у Беларусі: некалькі фірм паралельна падаюць заяўкі для імітацыі канкурэнцыі, з іх сапраўдная заяўка ад адной. У такім выпадку справядлівае рашэнне, ў тым ліку ад ШІ, не дапамагае абысці карупцыю.

    А яшчэ не ясна, да чаго тут менавіта ШІ. Якія складаныя пытанні ён будзе вырашаць. Звычайна выбар на тэндарах даволі просты алгарітмічна: ўмоўна, нейкая бальная сістэма, якая выбірае найлепшага па кошту, іншых умовах закупаў, характарыстык пастаўшчыка. Гэта можа падлічыць простая праграма. Або яны жадаюць схаваць тыя формулы ўнутры ШІ? Сучасная мадэль не заўсёды растлумачыць, чаму прыйшла да свайго рашэння, таму яе выкарыстанне толькі дадасць непразрыстасці і хаосу.

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА1

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць