«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у яго дадалі больш за 30 старонак, піша «Вясна».

Сярод іншага ў спісе з'явіўся сайт «Беларускага Нацыянальнага Пашпарта», інстаграм-старонка кавярні «Карчма ў Вільні», сацсеткі ініцыятывы «Фемгруппа Беларусь» і крамы сувеніраў у Вільні «KROPKA», сайт і старонкі праекту kamunikat.оrg.
Акрамя гэтага, у «экстрэмісцкі спіс» дадалі тры нумары часопіса «Беларусь i свет», кнігу Цімаці Снайдэра «Пра свабоду», а таксама кнігі «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць сізіфа шчаслівым» Валянціна Акудовіча.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары