Грамадства9696

Павук не паразумеўся з дыспетчаркай у літоўскім тралейбусным парку і трапіў у моўны скандал

Блогер Андрэй Павук, які нядаўна пачаў працаваць кіроўцам тралейбуса ў Літве, апублікаваў відэа, як ён размаўляе са сваёй дыспетчаркай у парку па-руску, пакуль яна адказвае яму па-літоўску. Гэты ролік і саму сітуацыю з беларусам цяпер актыўна абмяркоўваюць у Літве, піша LRT.

Андрэй Павук. Фота: асабісты архіў

Нядаўна Андрэй Павук апублікаваў відэа таго, як ён па-руску размаўляе са сваёй літоўскай калегай у тралейбусным парку. Па словах блогера, у фэйсбуку ён прасіў падпісчыкаў перакласці яму тое, што казала дыспетчарка.

Як высветлілася, Павук пераблытаў расклад працы і прыйшоў на станцыю ў свой выходны дзень. Дыспетчарка, якая звычайна размаўляла з ім па-руску, адказвала яму па-літоўску. Беларус «западозрыў правакацыю» і падумаў, што яму хочуць паставіць пропуск.

Са сваёй старонкі Павук відэа выдаліў, але яго паспелі заўважыць літоўскія актывісты і СМІ. Каб дадаткова выбачыцца перад літоўскай калегай, Павук падарыў ёй букет кветак.

«Калі б Крысціна папярэдзіла мяне, што з заўтрашняга дня будзе размаўляць па-літоўску, я б, вядома, не апынуўся ў такой сітуацыі. Я пераблытаў дні, думаў, што ў мяне працоўны дзень, а прыйшоў у выходны. Яна мне гэта гаворыць па-літоўску, а я не разумею. Думаю, чаму яна не аддае дакументы, бо я буду адсутнічаць, я сур'ёзна стаўлюся да сваёй працы. Я яе пытаюся: «Скажыце, калі ласка, я не разумею». З іншымі яна размаўляе па-руску. Таму я і запісаў гэтую размову, хацеў паказаць кіраўніцтву, думаў, не павераць», — сказаў журналістам LRT Павук.

Інцыдэнт актыўна абмяркоўваюць у літоўскіх медыя. Як піша LRT, гэта «не першы выпадак, калі дзеянні беларускага актывіста выклікаюць падазрэнні». Нядаўна ён апублікаваў песню пра тое, як вымаўляць некаторыя рускія лаянкі на літоўскай.

«Я заўважыў, што літоўцам падабаюцца рускія лаянкі. Я задаўся пытаннем, чаму так, ці ёсць у літоўцаў свае сапраўдныя словы, якімі яны маглі б замяніць рускія выказванні? І вось я вучу літоўскую арыгінальным спосабам з дапамогай гэтай песні, пытаючыся носьбітаў мовы, якія яшчэ ёсць варыянты», — кажа беларус.

На пытанне, ці магчыма вывучыць дзяржаўную мову, пражыўшы ў Літве пяць гадоў, журналістам LRT Павук адказаў, што хацеў бы навучыцца размаўляць па-літоўску ў сваім уласным тэмпе.

«Я крыху ведаю літоўскую. Магу замовіць сабе кавы, сказаць нешта простае. Вядома, гэтага недастаткова, але мне трэба больш часу, чым іншым. Я хачу вывучаць літоўскую мову камфортна і з задавальненнем, а не ў нервовай і варожай абстаноўцы. Я не люблю, калі на мяне ціснуць».

Кіраўніца аддзела маркетынгу і камунікацый Віленскага грамадскага транспарту Гінтарэ Джаліце-Штарыене заявіла, што кампанія праводзіць унутранае расследаванне ў сувязі з відэа з дыспетчарам.

«Наша кампанія не сцерпіць зняважлівых, абразлівых або непаважлівых паводзін у адносінах да супрацоўнікаў, пасажыраў або іншых асоб. Таксама не дапускаюцца любыя парушэнні, звязаныя з абаронай персанальных дадзеных. Менавіта ў сувязі з гэтым выпадкам, у сувязі з магчымымі парушэннямі этыкі і ўнутраных працэдур, у цяперашні час мы праводзім унутранае расследаванне, падчас якога будуць ацэненыя як дзеянні супрацоўніка, так і абставіны сітуацыі, якая склалася», — пракаментавала Джаліце-Штарэне.

Паводле яе слоў, кампанія прыкладае «ўсе намаганні», каб людзі, якія не размаўляюць па-літоўску, мелі хаця б мінімальнае яе веданне, але, згодна з парадкам кампаніі, інфармацыя павінна прадастаўляцца супрацоўнікам на зразумелай для іх мове.

«У дадзеным канкрэтным выпадку я не магу сказаць, чаму наш супрацоўнік не гаварыў на зразумелай мове. Магчыма, мы не бачым усяго кантэксту і ён [Андрэй Павук] справакаваў супрацоўніка, і для чалавека ў такой сітуацыі натуральна гаварыць на сваёй мове, таму што здаецца, што гэтая дыскусія ні да чаго не прывядзе», — заўважыла яна.

Кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце заявіла, што Дэпартамент міграцыі правядзе расследаванне па гэтай справе, калі атрымае адпаведны запыт ад праваахоўных органаў.

Намеснік старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас рэзка раскрытыкаваў дзеянні і словы беларуса. Паводле яго, гэта непавага да дзяржавы і яе мовы, і за такія ўчынкі чалавека варта пазбаўляць права жыць і працаваць у Літве.

«Я, безумоўна, гатовы падрыхтаваць ліст у Дэпартамент міграцыі для ацэнкі ўсіх гэтых абставін і прыняцця адпаведнага рашэння. Відавочна, што гэта непавага да дзяржавы, непавага да дзяржаўнай мовы, непавага да грамадзян Літоўскай Рэспублікі, таму за такія дзеянні павінна быць вызначана цана, і гэтая цана павінна быць вельмі яснай. Калі госць не паважае дзяржаву, у якой ён працуе, у якой ён жыве, якая дае яму жыллё, то ён не павінен мець права працаваць ці жыць тут», — сказаў Кашчунас.

Каментары96

  • Ну-ну
    27.10.2025
    У Эўрапейскім зьвязе – амаль 30 краінаў са значна лягчэйшымі мовамі (у тым ліку процьма славянскіх). Па-другое, гэта краіны, дзе цябе ня выкінуць за «літвінізм» або як Верамейчыка і ня будзе шытсторму. Таму тут насамрэч да Павука трохі пытаньнечка, чаму ён займаецца такой формай мазахізму як жыцьцё ў літве.
  • Абое рабое
    27.10.2025
    Павук канешне той яшчэ макдак, але й Кашчунас нясе ерась.

    Калі госць не паважае дзяржаву, у якой ён працуе, у якой ён жыве, якая дае яму жыллё, то ён не павінен мець права працаваць ці жыць тут», — сказаў Кашчунас.

    Якое жыллё Павуку дзяржава дала? Ён яго здымае, бо працуе. І не проста працуе, а на карыснай для грамадства працы!
  • Беларуска
    27.10.2025
    Шчыра, сорамна за Павука. Проста ўявіце сытуацыю адваротную: прыяжджае ў Беларусь замежнік, ідзе працаваць у дзяржаўнае прадпрыемства й чакае, што мясцовыя беларусы будуць зь ім размаўляць на чужой мове, ды нават не міжнароднай ангельскай, а мовай, на якой гістарычна размаўлялі тыя, хто вынішчаў мясцовую культуру. А як папросяць вывучыць мову пасьля 5 гадоў жыцьця тут, пачне называць гэтую просьбу ціскам, замест таго каб выбачыцца. Як можна чакаць у свой бок павагі, калі самім гэтую павагу не праяўляць?

    Я сама эмігрантка, эміграцыю не абірала, не чакала, не хацела, але краіна, якая мяне прымае, так жа мяне не чакала й не абірала. Чаму мой камфорт важнейшы за камфорт людзей вакол? Літоўцы ўсяго-та хочуць у сваёй краіне размаўляць сваёй мовай. Знаёма?

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат10

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы1

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы4

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат10

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць