Свет2121

На конкурсе «Міс свету Чылі» адна з удзельніц выканала песню ў стылі дэт-метал гроўлінгам ВІДЭА

Паводле словаў Ігнасіі Фернандэс, яна баялася кпінаў, але зала, наадварот, сустрэла выступленне авацыямі. Цяпер дзяўчына пазмагаецца за перамогу ў фінале.

Скрыншот відэа

Ігнасія Фернандэс — не толькі мадэль, яна яшчэ і вакалістка метал-гурта Decessus.

Дзяўчына выйшла на сцэну з гламурным макіяжам і прычоскай, а таксама апранутая ў вячэрнюю сукенку-кейп чорнага колеру. Ніхто не чакаў, што спяваць яна будзе менавіта ў такім стылі.

Выступленне Ігнасіі зрабілася вірусным у інтэрнэце. Многія яе падтрымалі за тое, што яна не пабаялася паказаць тое, што ёй насамрэч падабаецца, і тое, у чым яна сапраўды выглядае добра.

Гроўлінг (ад англ. growling — «рык») — гэта спосаб экстрэмальнага вакалу, пры якім гук утвараецца дзякуючы рэзанансу ў гартані. Такі тып вакалу часта выкарыстоўваецца ў розных цяжкіх музычных жанрах — трэш-, готык-, дэт-, груў– і дум-метале, а таксама ў грайндкоры, металкоры і дэткоры, часам сустракаецца і ў блэк-метале.

Каментары21

  • НН
    08.11.2025
    Афігенна
  • Тамтэйшы
    09.11.2025
    Падаецца, ў яе няправільная тэхніка, каторая шкодзіць голасу. Трэба знайсці правільнага настаўніка
  • .
    09.11.2025
    Ну нарэшце тут не сапляжуйства тыпа Меладзэ і Коржа, а трохі жыцця і прыгожай музыкі.
    Трохі растрэслі гламурны конкурс.

    Крытыкі адзначаюць нестэрэатыпную музыку і добрую тэхніку вакалу.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны36

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны40

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны36

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць