Улада44

Лідэры краін АДКБ назвалі высакародным рашэнне Лукашэнкі прыняць Бакіева

Большасць кіраўнікоў дзяржаў АДКБ на нефармальным саміце арганізацыі 8 мая станоўча ацанілі рашэнне Аляксандра Лукашэнкі прыняць на сваёй тэрыторыі Курманбека Бакіева.

Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Маскве 14 мая генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

«Амаль усе падтрымалі і сказалі пра тое, што прэзідэнт Беларусі зрабіў проста па‑мужчынску і высакародна, аказаўшы садзеянне, па‑першае, самому Курманбеку Саліевічу, па‑другое, яго найбліжэйшым родным», — цытуе Бардзюжу РІА Новости.

Адказваючы на пытанне пра тое, «ці не паўплывае асаблівая пазіцыя Лукашэнкі» на адносіны да Беларусі ў рамках АДКБ, Бардзюжа сказаў: «Я не бачу ніякай асаблівай пазіцыі Беларусі. Прэзідэнт Беларусі сказаў тое, што пацвердзілі астатнія кіраўнікі дзяржаў, — тое, што ў Кыргызстане прайшла нелегітымная, неканстытуцыйная змена ўлады. Гэта суверэнная справа Беларусі, але гэта не асаблівая пазіцыя ў дачыненні, напрыклад, да АДКБ ці да іншых кіраўнікоў дзяржаў, якія выказваліся інакш». Нагадаем, 11 мая ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіны АДКБ падтрымалі пазіцыю Беларусі па сітуацыі ў Кыргызстане і дадзены факт адзначаны ў сумесным дакуменце, які падпісаны па выніках саміта АДКБ 8 мая ў Маскве. «Гэта не толькі пазіцыя Лукашэнкі. Усе кіраўнікі дзяржаў падпісалі дакумент, у якім заявілі, што ў Кыргызстане быў дзяржаўны пераварот, аб чым я і гаварыў у першыя ж дні», — заявіў прэзідэнт.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Усе без выключэння прызналі, што беларускі прэзідэнт у дадзенай сітуацыі паступіў правільна».

Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка. Часовы ўрад Кыргызстана дабіваецца яго выдачы. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, паводле якой скінуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.

У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць бескарысныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. Не трэба так званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ размаўляць з тымі, хто сёння кіруе ў Кіргізіі».

11 мая ў Генеральнай пракуратуры Беларусі пацвердзілі, што да іх паступіў запыт аб выдачы Бакіева.

Каля будынку беларускага пасольства ў Бішкеку у гэты час праходзілі рэгулярныя пікеты з патрабаваннем выдаць Курманбека Бакіева новым уладам. 13 мая супрацоўнікі пасольства пакінулі Кыргызстан з‑за меркаванняў бяспекі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць