Грамадства

Зацверджаныя тарыфы на паркоўку аўтамабіляў у Мінску

Мінгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах,

паведаміў дырэктар ГУ «Паркоўкі сталіцы» Леанід Дарашчонак.

Суразмоўца нагадаў, што з 1 студзеня ў сталіцы адменены мясцовы збор з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах. Такое рашэнне было прынята для паніжэння падатковага цяжару на фізічных і юрыдычных асобаў. Выключэнне склалі ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. Напрыклад, у ГЦ «Ждановічы» ці іншых буйных гандлёвых аб’ектах. Але ў сакавіку выйшаў указ №143, які замест мясцовага збору увёў плату за стаянку на паркоўцы. Яе памер вызначаецца рашэннем Мінгарвыканкама.

Рашэннем гарвыканкама зацверджаны тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах:

— Паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілін — 1 тыс .рублёў, ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожны наступную гадзіну паркоўкі — 2 тыс.

— Кругласутачная паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну часу з 19.00 да 9.00 — 300 рублёў.

— Абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам — 80 тыс. рублёў, юрыдычным асобам — 100 тыс.;

— Пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілін — 1 тыс., 60 хвілін — 2 тыс.;

Таксама зацверджаныя тарыфы пры разліку электроннымі дэбетнымі карткамі.

Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплачваецца па тарыфе ў падвойным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы7

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы7

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць