Здарэнні

У Баранавічах пенсіянерку ледзь не забіла тынкоўкай ва ўласнай кватэры

Як распавяла Intex-press гаспадыня пацярпелай кватэры інвалід першай групы Галіна Мікалаева, у суботу днём са столі яе кухні ручаём хлынула вада. Калі вада перастала ліцца, Галіна Сяргееўна, якая перасоўваецца з цяжкасцю з-за хваробы, стала выціраць лужыны на падлозе.

«Толькі я адышла з вядром ад кухоннай стала, нечакана пачуўся такі моцны грукат, быццам нешта выбухнула! — Узгадвае пенсіянерка. — І проста перада мной на стол упаў кавалак столі. Я цудам засталася жывая!»

У выніку абрушвання мокрага тынку ў столі ўтварылася паглыбленне таўшчынёй 1,5-2 см і плошчай каля 2 квадратных метраў.

Як патлумачыў сусед Галіны Мікалаевай, які жыве ў кватэры зверху, у той дзень у яго пачала цячы батарэя.

«У аварыйную службу ў выхадныя дні не датэлефанавацца, — сказаў пенсіянер, — і я вырашыў сам падкруціць гайку, але яе сарвала, і вада хлынула на падлогу».

Пенсіянер не адмаўляе сваёй віны і згодны адрамантаваць суседцы столь, аднак упэўнены, калі б ЖЭСаўскія работнікі своечасова сачылі за станам камунікацый у доме, то такой аварыі не адбылося б. У яго выклікае сумнеў якасць аддзелачных работ у доме, пры якіх з-за пападання вільгаці адвальваюцца кавалкі тынкоўкі.

Сваякі Галіны Сяргееўны звярнуліся ў ЖЭС, там паабяцалі стварыць камісію, якая высветліць прычыны таго, што здарылася, складзе акт абследавання і вызначыць памеры нанесенай шкоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б34

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян папрасіў звольніцца дырэктарку Інстытута генацыду армян, бо яна зрабіла палітычна няправільны падарунак віцэ-прэзідэнту ЗША4

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі4

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б34

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць