Улада

У Белаазерску, Менску і Гарадку пройдуць пікеты ў падтрымку Алеся Чыгіра

Дэпутаты гарадзкіх саветаў гэтых гарадоў падалі заяўкі на пікеты

Дэпутаты гарадзкіх саветаў у Белаазёрску, Гарадку і Менску падалі заяўкі на правядзеньне пікетаў у падтрымку Алеся Чыгіра. Гэткім чынам яны плянуюць выказаць салідарнасьць зьняволенаму палітыку, а таксама дамагчыся ягонага аднаўленьня на працы. Дэпутаты таксама зьвяртаюцца да сваіх калегаў у іншых гарадах краіны з заклікам далучыцца да акцыі салідарнасьці.

Дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю пратэсту супраць свайго звальненьня са школы і цяпер знаходзяцца ў турме. Дома яго чакаюць трое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Данута Чыгір кажа, што маральная падтрымка сяброў і нават незнаёмых людзей цяпер вельмі важная для сям’і.

(Чыгір:) « Людзі падтрымліваюць: і да Алеся хадзілі, і тэлефануюць з розных куткоў Беларусі. Ня так шмат, але тэлефануюць людзі з гораду і кажуць, што яны салідарныя з намі. І гэта не такія блізкія сябры і паплечнікі, але яны тэлефануюць і кажуць, што падтрымліваюць нас».

Паводле спадарыні Чыгір, днямі яна атрымала невялікія грошы з апошняга месца працы мужа і зараз ня ведае, як сям’я будзе жыць далей. У аналягічным становішчы апынуўся таксама дэпутат мясцовага савету ў Гарадку Віцебскай вобласьці Леанід Гаравы. Працэдура звальненьня дэпутатаў у абодвух выпадках была парушаная, лічыць спадар Гаравы. А таму ён стаўся адным зь ініцыятараў супольнай акцыі салідарнасьці.

(Гаравы: ) «Наколькі я ведаю, не было ніякай згоды на ягонае звальненьне дэпутатаў Бабруйскага гарсавету. А ў гарантыях працоўных правоў дэпутата дакладна напісана, што выключэньне з навучальнай установы робіцца толькі з дазволу савету».

Паводле спадара Гаравога, падчас пікетаваньня дэпутаты плянуюць распачаць збор подпісаў да вышэйшага кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем аднавіць Алеся Чыгіра па працы. Да ініцыятывы ўжо далучыліся дэпутаты дэмакратычнага кірунку ў Менску, а таксама на Берасьцейшчыне. У Белаазёрску заяўку на пікет у падтрымку Алеся Чыгіра падаў дэпутат мясцовага гарсавету Юрась Губарэвіч.

(Губарэвіч: ) «Істотна правядзеньне вось гэтай акцыі, як акцыі салідарнасьці. Бо Алесь Чыгір адзін з нашых калегаў, і калі мы будзем пакідаць без увагі такія дзеяньні ўладаў у адносінах да дэпутатаў, то няма ніякіх спадзяваньняў, што такія дзеяньні не паўторацца адносна іншых людзей. Я спадзяюся, што салідарнасьць выкажуць таксама іншыя нашы калегі, дэпутаты зь іншых гарадоў Беларусі”.

Паводле спадара Губарэвіча, плянуецца, што пікетаваньне пройдзе з 4 да 6 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі адначасна.

Нагадаем, кіраўніцтва ўправы адукацыі Бабруйску адмовіла Алесю Чыгіру ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Дэпутат лічыць гэта рэакцыяй на ягоны ўдзел у камандзе Аляксандра Мілінкевіча на прэзыдэнцкіх выбарах. На знак пратэсту спадар Чыгір прывязаў сябе ланцугамі да слупа каля будынку гарвыканкаму. Міліцыянты затрымалі Алеся Чыгіра, а разам зь ім дзесяць журналістаў розных незалежных мэдыяў. Пэдагога зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі і пакаралі дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Ад сярэдзіны жніўня Алесь Чыгір застаецца беспрацоўным. На ягоным утрыманьні трое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку».

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі7

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі7

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць